Дункан II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
шатл. гэл.: Donnchad | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дональд III | ||||||
Пераемнік | Дональд II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1060[1][2] | ||||||
Смерць |
12 лістапада 1094[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Данкельдская дынастыя | ||||||
Бацька | Малькальм III[3][4] | ||||||
Маці | Інгеборга Фінсдоцір[d][3][4] | ||||||
Жонка | Ethelreda, daughter of Gospatric[d][4][5] | ||||||
Дзеці | William fitz Duncan[d][3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дункан II (шатл. гэл.: Donnchad, англ.: Duncan II, раней 1060 — 12 лістапада 1094) — кароль Альбы (Шатландыі) (1094), сын караля Малькальма III.
У 1072 годзе Дункан быў адпраўлены ў Англію ў якасці закладніка, дзе ён жыў пры двары англійскага караля не як палонны, а як ганаровы госць, быў выгадаваны ў нармандскіх традыцыях і нават пасвечаны ў рыцары.
Пасля гібелі бацькі ў 1093 годзе Дункан заявіў пра свае прэтэнзіі на шатландскі прастол. У маі 1094 года з дапамогай войска свайго цесця Гаспатрыка Нартумбрыйскага Дункан захапіў Эдынбург, прагнаў дзядзьку Дональда III і каранаваўся як кароль Шатландыі. Дональд адступіў у горы і падняў паўстанне супраць англічан, што прыбылі з Дунканам. Дункан адправіў сваіх саюзнікаў назад, але мяцежнікі не супакоіліся і 12 лістапада 1094 года забілі караля ў Берыку.