Нарадзіўся |
23 лютага 1999[1] (25 гадоў) |
|||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Чарнагорыя | |||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||
Вага | 77 кг[2] | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Амонія | |||||||||||||||
Нумар | 15 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Душан Бакіч (нар. 23 лютага 1999, Падгорыца, Чарнагорыя) — чарнагорскі футбаліст, нападнік кіпрскага клуба «Амонія» з Нікасіі і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.
У Падгорыцы пачаў займацца футболам у школе футбольнага клуба «Будучнаст», першы трэнер — Васка Дулавіч. Ва ўзросце 17 гадоў падпісаў прафесійны кантракт з гэтай камандай, дэбютаваў за галоўную каманду ў 2018 годзе.
У складзе «Будучнасці» двойчы стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Чарнагорыі (сезоны 2017/2018 і 2018/2019). У 2019 годзе стаў пераможцам Кубка Чарнагорыі. Выступаў у кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА. За каманду згуляў у 43 матчах і набраў 4 выніковыя балы (3+1).
Са студзеня 2020 года трэніраваўся з беларускім клубам «Энергетык-БДУ» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[3]. У складзе «студэнтаў» згуляў у 26 матчах, у якіх набраў 16 выніковых балаў (11+5), стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.
У студзені 2021 года перайшоў у мінскае «Дынама»[4][5]. Не замацаваўся ў складзе дынамаўцаў, гуляў за дубль, у асноўнай камандзе згуляў толькі аднойчы ў матчы Кубка Беларусі. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду эстонскаму клубу «Легіён»[6].
У студзені 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з дынамаўцамі[7] і пачаў у складзе каманды сезон, стаў адным з асноўных нападнікаў. У 2023 годзе разам з «Дынама» стаў чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[8].
У студзені 2024 года стаў іграком кіпрскай «Амоніі»[9].
Выступаў за моладзевую зборную Чарнагорыі.
17 лістапада 2022 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Чарнагорыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча са Славакіяй (2:2).