Дыктыякаўліды (Dictyocaulidae) — сямейства нематод атраду рабдытыды (Rhabditida)[1].
Чэрві ад 12 да 150 мм даўжынёй. Цела ніткападобнае, белаватае, жаўтавата-белае. Ротавая адтуліна абкружана 2 радамі сасочкаў і куцікулярным кальцом. Хвост у самкі востры, у самца з полавай рабрыстай бурсай і 2 спікуламі[2].
Яйцы з лічынкамі ўнутры з дыхальных шляхоў пры кашлі хворых жывёл трапляюць у рот, страўнікава-кішачны тракт, дзе з іх выходзяць лічынкі, якія, трапіўшы ў вонкавае асяроддзе, праз 3 — 15 сутак дасягаюць інвазійнай стадыі. Жывёлы заражаюцца інвазійнымі лічынкамі на пашы[2].
Маюць касмапалітычнае распаўсюджанне[2].