Дыхавіца | |
---|---|
МКХ-10 | R06.8 |
МКХ-9 | 786.0 |
МКБ-9-КМ | 786.09 |
DiseasesDB | 15892 |
MedlinePlus | 003075 |
MeSH | D004417 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыхавіца або задышка — парушэнне частаты, рытму і глыбіні дыхання, якое суправаджаецца адчуваннем недахопу паветра. Здараецца толькі ў прытомным стане. Крайняй ступеняй немачы з’яўляецца ўдушша. Паскарэнне дыхальных скарачэнняў узнікае праз павышаную цялесную і моцную пачуццёвую (гнеў, страх, трывога і хваляванне) нагрузку.
Прадухіленню нядужасці спрыяе штодзённае цялеснае размінанне і працяглыя шпацыры.
Узнікненню нядужасці спрыяе маларухомы лад жыцця, атлусценне, малакроўе, пухліна дыхальных шляхоў, сардэчная недастатковасць, астма, тырэатаксікоз (лішак гармону шчытападобнай залозы) і цукровы дыябет[1].