Дыяры́т[1] — інтрузійная магматычная горная парода сярэдняга складу.
Складаецца з сярэдняга плагіяклазу (50–60 %)[2], рагавой падманкі (30–35 %)[2], часам з аўгіту і біятыту і зрэдку кварцу (да 10[2] %, кварцавы дыярыт).
Колер зеленавата-шэры. Шчыльнасць 2700—2900[1] кг/м³.
Пашыраны ў ніжнепратэразойскіх пародах крышталічнага фундаменту. Утварае буйныя інтрузіі ў выглядзе баталітаў і штокаў.
Выкарыстоўваецца ў якасці будаўнічага матэрыялу (брук, прыступкі лесвіц, знешняя абліцоўка будынкаў і інш.),