Дэн Сяапін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
邓小平 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Чжоу Эньлай | ||||||
Пераемнік | Дэн Інчаа | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хуа Гафэн | ||||||
Пераемнік | Цзян Цзэмінь | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хуа Гафэн | ||||||
Пераемнік | Цзян Цзэмінь | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Чжаа Цзыян (1980—1988) Лі Пэн (з 1988) |
||||||
Папярэднік | Лінь Бяа | ||||||
Пераемнік | Вань Лі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 жніўня 1904[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
19 лютага 1997[3] (92 гады) |
||||||
Жонка | Чжан Сіюань[d], Цзінь Вэін[d] і Чжа Лінь[d] | ||||||
Дзеці | Дэн Пуфан[d], Дэн Нань[d], Дэн Ронг[d][4] і Дэн Чжыван[d] | ||||||
Веравызнанне | Атэіст | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Народна-вызваленчая армія Кітая | ||||||
Званне | галоўнакамандуючы | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэн Сяапін[5] (22 жніўня 1904 — 19 лютага 1997) — дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Кітая. Палітык-рэфарматар, дзеяч Камуністычнай партыі Кітая; хоць ніколі не займаў пост кіраўніка краіны, але быў фактычным кіраўніком Кітая з канца 1970-х да пачатку 1990-х гг.
Нарадзіўся ў правінцыі Сычуань. На пач. 1920-х гадоў вучыўся і працаваў у Францыі. 3 1924 член Кампартыі Кітая. У 1925—27 вучыўся ў СССР. Удзельнік Вялікага паходу Кітайскай Чырвонай арміі (1934—36). У час антыяпонскага супраціўлення (1937—45) кіраваў баявымі аперацыямі.
3 1952 неаднаразова займаў пост намесніка прэм'ера Дзяржаўнага савета КНР. У 1977—80 начальнік Генштаба Народна-вызваленчай арміі. У 1983—90 Старшыня Цэнтральнага ваеннага савета КНР (фактычна галоўнакамандуючы арміяй). 3 1945 член ЦК КПК, у 1956—66 генеральны сакратар ЦК партыі. Рэпрэсіраваны ў перыяд «культурнай рэвалюцыі».
Пасля 1978 фактычна вызначаў палітыку краіны, быў ініцыятарам курсу на правядзенне эканамічных рэформ, будашніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Вывеў Кітай з руін «культурнай рэвалюцыі», добраахвотнай самаізаляцыі, садзейнічаў прытоку заходніх інвестыцый, нармалізацыі адносін Кітая з СССР і ЗША, паставіў краіну на рэйкі рыначных рэформ ва ўмовах захавання сацыялістычнай ідэалогіі і дзяржаўнага кантролю, што прывяло краіну да эканамічнага буму.
Успадкаваўшы разбураны сацыяльнымі і палітычнымі канфліктамі Кітай пасля «культурнай рэвалюцыі», Дэн стаў ядром другога пакалення кітайскіх кіраўнікоў. Ён стаў інструментам ўкаранення новага мыслення, распрацаваў прынцып «сацыялізму з кітайскай спецыфікай», стаў ініцыятарам эканамічных рэформаў у Кітаі і зрабіў краіну часткай сусветнага рынку. Ён заклаў асновы для эканамічнага развіцця Кітая, што дазволіла Кітаю атрымаць рэпутацыю краіны з самой хуткарослай эканомікай у свеце.
У 1990 пакінуў дзяржаўныя пасады, але захаваў ролю духоўнага лідара КНР.