Ева Гесэ

Ева Гесэ
англ.: Eva Hesse
Род дзейнасці скульптарка, мастачка, рысавальнік, мастак па тэкстылі, артыстка
Дата нараджэння 11 студзеня 1936(1936-01-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1970(1970-05-29)[1][2][…] (34 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Tom Doyle[d]
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ева Гесэ (англ.: Eva Hesse; 11 студзеня 1936, Гамбург — 29 мая 1970, Нью-Ёрк, Нью-Ёрк) — амерыканская мастачка і скульптар-абстракцыяніст яўрэйскага паходжання. Была творча актыўная ў такіх мастацкіх напрамках 1960-х гадоў, як працэс-арт і артэ повера. Стала вядомай дзякуючы сваёй наватарскай працай у стылі мінімалізму і постмінімалізму ў такіх матэрыялах, як латэкс, шкловалакно і пластмасы.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Ева Гесэ нарадзілася ў сям’і адваката-яўрэя. Пасля ўзмацнення пераследу яўрэяў у нацысцкай Германіі, Еву і яе старэйшую сястру бацькі адправілі ў Нідэрланды праз праграму «Кіндэртранспарт». Праз некалькі месяцаў расстання, яны ўз’ядналіся і пераехалі ў Англію. У 1939 годзе сям’я Гесэ прыбыла ў Нью-Ёрк. У 1946 годзе маці Евы, якая пакутавала на псіхічны разлад, выкліканы пераследамі і ўцёкамі з Германіі, скончыла жыццё самагубствам. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, Ева вывучае жывапіс у вучылішчы Купер-Юніён у Нью-Ёрку, а затым у школе мастацтваў і архітэктуры Ельскага ўніверсітэта (у прыватнасці, у Джозефа Альберса). У пачатку 1960-х гадах Ева Гесэ знаходзілася пад уплывам творчасці Марселя Дзюшана.

У 1961 годзе Ева выходзіць замуж за скульптара Тома Дойля. У 1964—1965 гадах муж і жонка жывуць у Германіі, у Кеттвізе, каля Эсэна, і шмат працуюць, ствараючы першыя мастацкія аб’екты ў 3-х праекцыях. Пасля вяртання ў Нью-Ёрк Ева Гесэ прысвячае свой час скульптуры і працуе з незвычайнымі раней матэрыяламі — каучукам, пластмасамі, шклапластыкам. Дзякуючы гэтай яе творчасці Ева Гесэ становіцца шырока вядомым майстрам.

Ева Гесэ памерла ва ўзросце 34 гадоў ад раку мозгу. Пасля яе смерці творы мастачкі былі прадстаўлены на выставах сучаснага мастацтва documenta 5 (1972) і documenta 6 (1977) у Каселі.

  1. а б Eva Hesse
  2. а б Eva Hesse — 2008.
  3. а б RKDartists
  4. https://www.workwithdata.com/person/eva-hesse-1936 Праверана 29 кастрычніка 2024.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.