Ежы Скалімоўскі | |
---|---|
польск.: Jerzy Skolimowski | |
Дата нараджэння | 5 мая 1938[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Elżbieta Czyżewska[d] і Joanna Szczerbic[d] |
Дзеці | Józef Skolimowski[d] і Michał Skolimowski[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, мастак, драматург, сцэнарыст, рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0804592 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ежы Скалімоўскі (польск.: Jerzy Skolimowski; нар. 5 мая 1938, Лодзь) — польскі кінарэжысёр, сцэнарыст і акцёр. Суаўтар сцэнарыя фільма Рамана Паланскага «Нож у вадзе».
Бацька, Станіслаў Скалімоўскі, быў архітэктарам. У дзяцінстве Ежы перажыў жахі Другой сусветнай вайны і пакаранне смерцю бацькі, удзельніка польскага супраціўлення. Пасля вайны маці Ежы стала аташэ па культуры ў Празе. У гімназіі Ежы вучыўся разам з Мілашам Форманам, Вацлавам Гавелам і Іванам Пасерам.
Вывучаў польскую філалогію і этнаграфію ў Варшаўскім універсітэце. У 1963 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Кінашколы ў Лодзі .
З пачатку 1960-х гадоў зняў больш за дваццаць фільмаў, як у Польшчы («Асаблівыя прыкметы », «Вальковер », «Бар’ер »), так і ў іншых краінах (у 1969 годзе пакінуў Польшчу) — Бельгіі («Старт »), Вялікабрытаніі («На самым дне »), ЗША («Плывучы маяк »).
Вярнуўся ў Польшчу праз шмат гадоў, у 1991 годзе, для здымак фільма паводле рамана Вітальда Гамбровіча «Фердыдурка». Пасля правалу фільма прысвяціў сябе жывапісу і доўга не здымаў. У 2008 годзе зняў у Польшчы «Чатыры ночы з Ганнай ». Наступная карціна, «Неабходнае забойства » (2010), мела вялізны поспех, атрымаўшы дзве ўзнагароды на 67-м Венецыянскім кінафестывалі: Спецыяльны прыз журы і Кубак Вольпі за найлепшую мужчынскую ролю (Вінсэнт Гала ).
Здымаўся як акцёр, у тым ліку ў сваіх фільмах («Вясновыя воды »), а таксама ў кінастужках сваіх калегаў па рэжысёрскім цэху Анджэя Вайды («Нявінныя чарадзеі »), Мікі Каўрысмякі («Лос-Анджэлес без карты »), Ціма Бёртана («Марс атакуе! »), у Дэвіда Кроненберга ва «Усходніх абяцаннях » і «Мсціўцах» Джоса Уідана .
Апублікаваў некалькі зборнікаў вершаў, пісаў таксама тэатральныя п’есы.
Быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была актрыса Эльжбета Чыжэўска . Другой жонкай была Іаанна Шчэрбіц (1941—2014), таксама актрыса, ад якой у яго нарадзілася двое сыноў: Міхал і Юзаф. Юзаф памёр у Індыі ў 2012 годзе. Яго смерць натхніла Скалімоўскага на стварэнне фільма «11 хвілін »[3].