31-я Еўрапейская кінапрэмія англ.: 31st European Film Awards | |||
---|---|---|---|
![]() Тэатр дэ ла Маэстранца — месца правядзення цырымоніі | |||
Дата | 15 снежня 2018 | ||
Месца | |||
Вядучы | Росі дэ Пальма, Ашраф Бархом, Аміра Казар, Анамарыя Марынка, Іван Шведаў, Том Улашыха | ||
Арганізатар | Еўрапейская кінаакадэмія | ||
Узнагароды | |||
Фільм | «Халодная вайна» | ||
Рэжысёр |
Павел Паўлікоўскі «Халодная вайна» |
||
Акцёр |
Марчэла Фонтэ «Догмэн» |
||
Актрыса |
Іаанна Куліг «Халодная вайна» |
||
Найбольш узнагарод | «Халодная вайна» (5) | ||
Найбольш намінацый | «Халодная вайна» (5), «Шчаслівы Лазар» (5) | ||
Афіцыйны сайт кінапрэміі | |||
|
31-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 15 снежня 2018 года ў Тэатры дэ ла Маэстранца ў Севільі. Вядучымі цырымоніі сталі шэсць акцёраў і актрыс: Росі дэ Пальма (Іспанія), Ашраф Бархом (Ізраіль), Аміра Казар (Францыя), Анамарыя Марынка (Румынія), Іван Шведаў (Расія) і Том Улашыха (Германія)[1][2].
Абранне пераможцаў у асноўных намінацыях адбывалася ў некалькі этапаў. 21 жніўня быў сфарміраваны так званы «доўгі спіс» поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію. У спіс увайшло 49 фільмаў, вытворчасцю якіх займаліся 35 еўрапейскіх краін[3]. 10 лістапада на Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі быў абвешчаны «кароткі спіс» намінантаў у асноўных катэгорыях. Лідарам па колькасці намінацый стала кінастужка «Халодная вайна», адзначаная пяццю намінацыямі. Яшчэ тры фільмы атрымалі па чатыры намінацыі: «Догмэн», «Мяжа» і «Шчаслівы Лазар»[4][5]. 15 лістапада былі абвешчаны пераможцы ў васьмі тэхнічных намінацыях[6]. Упершыню сярод тэхнічных намінацый быля прысуджана прэмія ў катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах».
Узнагароды прысуджаліся ў 25 катэгорыях. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам паводле колькасці атрыманых узнагарод стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна», пастаўлены рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім[7][2]. Ганаровую ўзнагароду за прыжыццёвыя дасягненні атрымала іспанская актрыса Кармен Маўра[8], прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе быў уганараваны брытанскі акцёр Рэйф Файнс[9], а Ганаровая прэмія прэзідэнта і рады еўрапейскай кінаакадэміі была ўручана грэчаскаму і французскаму кінарэжысёру і сцэнарысту Коста-Гаўрасу[10].
Месца правядзення 31-й цырымоніі прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі было абвешчана 12 лістапада 2016 года, прымаючым еўрапейскім горадам была абрана Севілья[11].
Абвяшчэнне намінантаў і пераможцаў будучай кінапрэміі распачалося яшчэ ўлетку 2018 года. Першым вядомым лаўрэтам стала іспанская актрыса Кармен Маўра, 26 ліпеня было аб’яўлена, што яна будзе ўганаравана Прэміяй еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні[8].
Неўзабаве пачаўся адбор фільмаў для ўдзелу ў асноўных намінацыях кінапрэміі. 21 жніўня 2018 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання. Так званы «доўгі спіс» складаўся з 49 кінастужак вытворчасці 35 еўрапейскіх краін[3]. Пакуль тры з паловай тысячы кінаакадэмікаў былі прыцягнуты да разгляду рэкамендаваных карцін і выбару «кароткіх спісаў» намінантаў, гледачам было прапанавана паўдзельнічаць у выбары свайго фаварыта. Так, 3 верасня 2018 года на афіцыйным сайце Еўрапейскай кінапрэміі пачалося галасаванне, па выніках якога вызначаецца пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый». Намінантамі сталі 9 кінастужак[12]. Яшчэ адзін конкурс, арыентаваны на шырокую аўдыторыю, распачаўся 25 верасня, калі Еўрапейская кінаакадэмія і Гамбургскі кінафестываль абвясцілі пяцёх намінантаў на «Кінапрэмію еўрапейскіх універсітэтаў» (англ.: European University Film Award, EUFA). Да ўдзелу ў выбары пераможцы ў гэтай намінацыі прыцягваецца еўрапейскае студэнцтва[13].
У кастрычніку быў працягнуты працэс абвяшчэння намінантаў у розных катэгорыях. Так, 4 кастрычніка 2018 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс намінантаў на «Найлепшы еўрапейскі кароткаметражны фільм ». У спіс увайшло 15 кінастужак[14][15]. 9 кастрычніка быў апублікаваны спіс намінантаў на прэмію «Еўрапейскае адкрыццё 2018 — Прыз ФІПРЭСІ». Гэтая ўзнагарода прысуджаецца штогод у межах Еўрапейскай кінапрэміі маладым і шматабяцальным рэжысёрам за першы поўнаметражны фільм. У спіс намінантаў увайшло 6 дэбютных карцін[16]. 16 кастрычніка было абвешчана, што Прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе будзе ўганараваны брытанскі акцёр Рэйф Файнс[9]. 23 кастрычніка былі абвешчаны яшчэ дзве намінацыі: «Найлепшая еўрапейская камедыя» і «Найлепшы еўрапейскі анімацыйны поўнаметражны фільм»[17].
Намінанты ў асноўных катэгорыях — «Найлепшы еўрапейскі фільм», «Найлепшы еўрапейскі рэжысёр», «Найлепшая еўрапейская актрыса», «Найлепшы еўрапейскі акцёр» і «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст» — традыцыйна былі названы на Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі. Абвяшчэнне адбылося 10 лістапада, а лідарам па колькасці намінацый стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна», адзначаны ў пяці катэгорыях. Яшчэ тры фільмы былі адзначаны чатырма намінацыямі: «Догмэн», «Мяжа» і «Шчаслівы Лазар»[4][5].
Пераможцаў у тэхнічных намінацыях Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла 15 лістапада. Лаўрэаты абіраліся адмысловым журы з васьмі спецыялістаў, асноўваючыся на «доўгім спісе» мастацкіх фільмаў, рэкамендаваным Еўрапейскай кінаакадэміяй. Пераможцы вызначаліся ў васьмі намінацыях: «Найлепшы еўрапейскі аператар», «Найлепшы еўрапейскі мантажор», «Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык», «Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах», «Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму», «Найлепшы еўрапейскі кампазітар», «Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр», «Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах»[6].
Яшчэ адна ганаровая ўзнагарода была аб’яўлена 27 лістапада. Лаўрэатам Ганаровай прэміяй прэзідэнта і рады еўрапейскай кінаакадэміі стаў грэчаскі і французскі кінарэжысёр і сцэнарыст Коста-Гаўрас[10].
31-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі прайшла 15 снежня 2018 года. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам па колькасці атрыманых узнагарод стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна», пастаўлены рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім[7][2].
21 жніўня 2018 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію 2018 года. У спіс увайшлі 49 фільмаў вытворчасці 35 еўрапейскіх краін[3].
31-я цырымонія ўручэння Еўрапейскай кінапрэміі адбывалася 15 снежня 2018 года ў Тэатры дэ ла Маэстранца ў Севільі. Дэкарацыі на сцэне ўяўлялі сабой вобраз гасціннага вулічнага жыцця і тапас-бараў прымаючага горада. Цырымонія распачалася з фламенка, выкананага вядомым севільскім харэографам і танцорам Андрэсам Марынам . Затым старшыня Еўрапейскай кінаакадэміі Агнешка Холанд прадставіла вядучых вечара, якімі сталі Росі дэ Пальма (Іспанія), Ашраф Бархом (Ізраіль), Аміра Казар (Францыя), Анамарыя Марынка (Румынія), Іван Шведаў (Расія) і Том Улашыха (Германія)[67][68].
Пасля папуры з кліпаў намініраваных фільмаў іспанская актрыса і лаўрэат прэміі «Гоя» Эма Суарэс уручыла Прэмію Еўрымаж за капрадукцыю . Узнагароду, пакліканую падкрэсліваць вырашальную ролю сумеснай вытворчасці ў развіцці міжнароднага абмену, атрымалі Канстанцінас Кантаўракіс і Гіоргас Карнавас з «Heretic Productions» у Афінах. Грэчаскія прадзюсары падзякавалі акадэміі і прысвяцілі ўзнагароду ўсім, з кім яны працуюць[67][69].
На сцэну выйшла пераможца мінулага года ў намінацыя «Найлепшая еўрапейская актрыса» Аляксандра Борбей і ўручыла ўзнагароду ў катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі акцёр» італьянцу Марчэла Фонтэ за яго ігру ў фільме «Догмэн». Прыкметна расчулены, акцёр рабіў кампліменты іншым намінантам за іх ігру і дзякаваў, гаварыў па-італьянску[67][70].
Старшыня Еўрапейскай кінаакадэміі Агнешка Холанд і намеснік старшыні Майк Даўні закранулі цяжкую палітычную сітуацыю, у якой апынуліся артысты, што падвяргаюцца цэнзуры і зняволенню. Асаблівая ўвага была прысвечана ўкраінскаму рэжысёру Алегу Сянцову, які быў асуджаны на 20 гадоў зняволення і абвясціў галадоўку, і расійскаму рэжысёру Кірылу Сярэбранікаву , які знаходзіўся пад хатнім арыштам. Заява кіраўнікоў Еўрапейскай кінаакадэміі завяршылася авацыямі ў абарону правоў чалавека[67].
Нямецкі акцёр Аляксандр Фелінг , найбольш вядомы па ролях у фільме «Бясслаўныя вырадкі» і серыяле «Радзіма», прадставіў намінантаў на прэмію Еўрапейскае адкрыццё года , якая прысуджаецца маладому шматабяцальнаму рэжысёру за першы поўнаметражны фільм. У гэтым годзе ўзнагароду атрымала стужка «Дзяўчына » Лукаса Донта з Бельгіі. Заявіўшы, што «найвялікшая сіла любога артыста — гэта суперажыванне», рэжысёр прысвяціў узнагароду выканаўцу галоўнай ролі Віктару Полстэру і Норы Мансекур , маладой транс-дзяўчыне, чыя гісторыя лягла ў аснову фільма[67][71].
Шведская актрыса Ханна Альстром , вядомая на міжнародным узроўні сваёй роляй кронпрынцэсы Швецыі Цільды ў фільме «Kingsman: Сакрэтная служба», прадставіла катэгорыю «Еўрапейскі анімацыйны фільм». Узнагароду атрымалі Рауль Дэ Ла Фуэнтэ і Дэміен Ненаў за фільм «Яшчэ адзін дзень жыцця » пра легендарнага польскага ваеннага карэспандэнта Рышарда Капусцінскага[67][72].
Вядомая па фільме «Прывідная ніць » люксембургская актрыса Вікі Крыпс прадставіла намінантаў у катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст». Узнагарода дасталася карціне «Халодная вайна». Рэжысёр і сцэнарыст Павел Паўлікоўскі падзякаваў сваім бацькам, чыё жыццё лягло ў аснову фільма, «за тое, што яны пражылі такое катастрафічнае і ў рэшце рэшт прыгожае жыццё»[67][73].
Прэзідэнт Еўрапейскай кінаакадэміі Вім Вендэрс выйшаў на сцэну, каб уручыць Ганаровую прэмію прэзідэнта і рады Еўрапейскай кінаакадэміі Коста-Гаўрасу , легендарнаму рэжысёру грэчаскага паходжання, які стаў сусветна вядомым у 1969 годзе сваім палітычным трылерам «Дзэта ». У эмацыйнай прамове рэжысёр падзякаваў Віму Вендэрсу і Еўрапейскай кінаакадэміі за тое, што падаюць «прыклад таго, якой павінна быць Еўропа»[67][74].
Пасля выступу знакамітай спявачкі фламенка Росіа Маркес на сцэну вярнулася Росі дэ Пальма, каб выступіць з жаноцкім пасланнем: «Будзьце моцнымі і любіце сябе, жанчыны!»[67][75]
Прэмію за Найлепшую еўрапейскую камедыю атрымала стужка «Смерць Сталіна » рэжысёра Арманда Янучы , які сказаў: «Як першы чалавек з Вялікабрытаніі на гэтай сцэне, ці магу я сказаць: я люблю Еўропу!», і працягнуў «калі розныя краіны аб’ядноўваюцца ў супольнасць, саюз, гэта вельмі добрая ідэя, і я збіраюся вярнуцца з гэтай ідэяй у Вялікабрытанію пасля гэтага вечара!»[67][76]
З самай вясёлай хвалебнай прамовай вечара выступілі Росі дэ Пальма і Карлас Арэсэс , выканаўшы рэпертуар класічных танцавальных песень[77]. Кульмінацыяй сцэны стала ўручэнне прэзідэнтам Еўрапейскай кінаакадэміі Вімам Вендэрсам Прэміі за прыжыццёвыя дасягненні іспанскай актрысе Кармен Маўры. У слязах, змешваючы англійскую, іспанскую і французскую мовы, Маўра сказала, што вельмі ўсцешана такім прызнаннем і вельмі ганарыцца: «I am very happy with this, encantida, en tous cas, je suis très fier, I am very proud!»[67][78]
Французская актрыса, былая фотамадэль і спявачка Эманюэль Сенье аб’явіла лаўрэата прэміі «Найлепшы еўрапейскі рэжысёр». Узнагарода дасталася карціне «Халодная вайна». На сцэну зноў падняўся Павел Паўлікоўскі, і, выкарыстоўваючы магчымасць, прызнаўся: «Відовішча таго, як Кармен Маўра ўвасабляе гэты цудоўны еўрапейскі хаос, што ўнутры нас, кранула мяне да слёз!»[67][79]
Намінацыю «Найлепшы еўрапейскі дакументальны фільм » прадставіла чэшская актрыса Ганна Гейслерава , найбольш вядомая ў свеце па фільмах «Вяртанне ідыёта » (1999), «Жэляры » (2003) і «Шчасце » (2005). Узнагароду атрымала шведская рэжысёрка Яне Магнусан за фільм «Бергман — год з жыцця ». У сваёй прамове яна падзякавала Інгмару Бергману за тое натхненне, якое ён даў многім рэжысёрам ва ўсім свеце[67][80].
Пад авацыі іспанская актрыса Вікторыя Абрыль уручыла прэмію «Еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе» Рэйфу Файнсу. Брытанскі акцёр задаўся пытаннем: «Ці магу я быць англічанінам і еўрапейцам?» і адразу ж адказаў сам сабе: «Катэгарычна так!» «Гэта прыгнятае і засмучае», — сказаў ён пра крызіс у Еўропе і дадаў, — «у Англіі цяпер толькі шум расколу»[67][81].
Апошнюю ўзнагароду вечара, «Найлепшы еўрапейскі фільм», уручыў брытанскі акцёр Чыветэл Эджыафар , вядомы па фільмах «Брудныя вабноты » (2002) і «12 гадоў рабства» (2013). Не стала здзіўленнем, што гэтую ўзнагароду таксама атрымала стужка «Халодная вайна», якая ў канчатковым выніку атрымала пяць узнагарод[67][82].
Ніжэй прыведзены спісы пераможцаў[7] і намінантаў[83]. У межах адной катэгорыі намінанты ўпарадкаваны паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона і прыводзіцца першым.
15 лістапада 2018 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла пераможцаў у васьмі тэхнічных намінацыях. Пераможцы абіраліся адмысловым журы з васьмі спецыялістаў, асноўваючыся на «доўгім спісе» мастацкіх фільмаў, рэкамендаваным Еўрапейскай кінаакадэміяй. Пераможцы вызначаліся ў васьмі намінацыях: Найлепшы еўрапейскі аператар, Найлепшы еўрапейскі мантажор, Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык, Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах, Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму, Найлепшы еўрапейскі кампазітар, Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр, Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах[6].
Сябры журы, якое вызначыла пераможцаў у васьмі тэхнічных катэгорыях:
Узнагарода | Фільм | Рэжысёр | Краіны-вытворцы | Сп. |
---|---|---|---|---|
Прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы еўрапейскі фільм | «Назаві мяне сваім імем» | Лука Гуаданьіна | ![]() ![]() ![]() ![]() |
[96] |
«Адчуванне свята » | Эрык Таледано , Аліўе Накаш | ![]() |
[85] | |
«Борг супраць Макінроя » | Янус Мец | ![]() ![]() ![]() ![]() |
[23] | |
«Валерыян і горад тысячы планет» | Люк Бесон | ![]() |
[97] | |
«Вікторыя і Абдул » | Стывен Фрырз | ![]() |
[98] | |
«Дзюнкерк » | Крыстафер Нолан | ![]() ![]() ![]() ![]() |
[99] | |
«З ніадкуль » | Фаціх Акін | ![]() ![]() |
[100] | |
«Найцямнейшыя часы » | Джо Райт | ![]() |
[101] | |
«Смерць Сталіна » | Арманда Янучы | ![]() ![]() ![]() |
[84] | |
Кінапрэмія еўрапейскіх універсітэтаў | «Шчаслівы Лазар» | Алічэ Рарвахер | ![]() ![]() ![]() ![]() |
[66] |
«Стыкс » | Фольфганг Фішэр | ![]() ![]() |
[55] | |
«Уцёя, 22 ліпеня » | Эрык Попэ | ![]() |
[60] | |
«Факстрот» | Самуэль Маоз | ![]() ![]() ![]() |
[61] | |
«Яйкі Тарзана » | Аляксандру Саламон | ![]() ![]() |
[102] |
{{cite AV media}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite AV media}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite AV media}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite AV media}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite AV media}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite AV media}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite AV media}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite AV media}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite AV media}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite AV media}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite AV media}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite AV media}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite AV media}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite AV media}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
{{cite AV media}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |