Жазеф Эрнест Рэнан | |
---|---|
фр.: Joseph Ernest Renan | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Joseph Ernest Renan[1] |
Дата нараджэння | 28 лютага 1823[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1892[6][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Cornélie Renan[d] |
Дзеці | Ары Рэнан[d] і Noémi Renan[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | філосаф, гісторык, пісьменнік, прафесар, археолаг, усходазнавец, літаратурны крытык, філолаг, багаслоў |
Гады творчасці | з 1848 |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Вальнея[d] (1847) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Жазеф Эрнест Рэнан (фр.: Joseph Ernest Renan; 28 лютага 1823, Трэг’е, дэпартамент Кот-д’Армор — 2 кастрычніка 1892, Парыж) — французскі пісьменнік, гісторык і філолаг.
Нарадзіўся ў невялікім мястэчку Брэтані. Яго бацька, небагаты марак, памёр, калі Рэнану было 5 гадоў. Найбольшы ўплыў на Рэнана ў дзяцінстве аказвала яго старэйшая сястра, Генрыэта, з якой ён захаваў сяброўства да самай яе смерці. Маці Рэнана, жадаючы прысвяціць яго царкве, аддала ў мясцовую духоўную семінарыю, адкуль ён перайшоў у 1838 у парыжскую семінарыю св. Мікалая (St.-Nicolas du Chardonnet), якой кіраваў тады Дзюпанлу.