Жак Ібер

Жак Ібер
фр.: Jacques Ibert
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 15 жніўня 1890(1890-08-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 1962(1962-02-05)[2][3][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Надзя Буланжэ, Emile Pessard[d], André Gedalge[d] і Paul Vidal[d]
Прафесіі дырыжор, кампазітар, музыказнавец, кінакампазітар
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
jacquesibert.fr (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жак Ібер (поўнае імя Жак Франсуа Антуан Ібер, фр.: Jacques François Antoine Ibert; 15 жніўня 1890, Парыж — 5 лютага 1962, Парыж) — французскі кампазітар.

У жніўні 1940 года Ібер быў адпраўлены ў адстаўку, спецыяльным указам ўрада Вішы яго імя было выкрэслена са спісу марскіх афіцэраў, а творы забароненыя да выканання. На працягу наступных чатырох гадоў Ібер жыў на паўлегальным становішчы, працягваючы ствараць (у 1942 годзе ён скончыў пачаты за пяць гадоў да таго струнны квартэт). У кастрычніку 1942 года Іберу ўдалося перабрацца ў Швейцарыю, дзе ў яго пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем (сепсіс).

Пасля вызвалення Парыжа ў жніўні 1944 года Ібер вярнуўся ў Францыю. З 1945 па 1947 год кампазітар зноў узначальваў Французскую Акадэмію ў Рыме. Ібер зноў піша музыку да тэатральных пастановак і кінафільмаў, балетаў, дырыжуе ўласнымі творамі.

З 1950-х гадоў Ібер пачынае адчуваць праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай, што прымусіла яго спыніць канцэртныя выступленні і выкладчыцкую дзейнасць. У 1960 годзе кампазітар пераязджае з Рыма ў Парыж.

Ібер памёр 5 лютага 1962 года ад інфаркту. Апошнія гады жыцця ён працаваў над Другой сімфоніяй, якая засталася няскончанай. Кампазітар пахаваны на могілках Пасі.

Асноўныя сачыненні Ібера

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Анжаліка» (1926)
  • «Усяго не прадугледзіш» (1928)
  • «Кароль Івета» (1928)
  • «Вандроўны рыцар» (1935)
  • «Арляня» (1936, сумесна з Арцюрам Анегерам)
  • «Малютка кардыналаў» (сумесна з Арцюрам Анегерам)
  • «Ганзага» (1930)
  • «Сустрэчы» (1921)
  • «Дзіяна Пуацье» (1935)

Сімфанічныя творы

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Балада Редынгскай турмы» (1920)
  • «Марскія парты» (1922)
  • «Феерыя» (1924)
  • «Марская сімфонія» (1931)
  • Сарабанда (1935)
  • Капрычыо (1936)
  • Святочная уверцюра (1940)
  • «Луізвільскі канцэрт» (1953)
  • «Бостаніяна» (1955)
  • Вакханалія (1956)
  1. Jacques François Antoine Marie Ibert // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jacques Ibert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jacques Ibert // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. а б https://www.academiedesbeauxarts.fr/academiciens-depuis-1795?field_chair_target_id=106&field_election_date_value=&field_death_date_value=&year=
  • Ибе́р Жак / Грищенко С. М. // Т. 2. Гондольера — Корсов. — М. : Советская энциклопедия : Советский композитор, 1974. — Стб. 470—480. — (Энциклопедии. Словари. Справочники : Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / гл. ред. Ю. В. Келдыш; 1973—1982).
  • Ибе́р Жак // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 2: Гловацкий — Кетуракис. — М., 1963. — Стб. 819—820. — 1216 стб. с илл., 14 л. илл. — 43 000 экз. (руск.)
  • Кулаков В. А. Ибе́р Жак // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 214. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • «Jacques Ibert»(Жак Ібер) in Sax, Mule & Co, Jean-Pierre Thiollet, Paris, 2004, 135. ISBN 2-914266-03-0