Жак Франсуа Бландэль | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1705[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 1774[1][4][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Уплыў | Jean Mariette[d], Jean Francois Blondel[d] і Gilles-Marie Oppenord[d] |
Уплыў на | Нікаля дэ Пігаж[d], Мары-Жазеф Пейр[d], Claude Nicolas Ledoux[d], Аляксандр-Тэадор Браньяр[d], Pierre Rousseau[d] і André Jacob Roubo[d] |
![]() |
Жак Франсуа Бландэль (фр.: Jacques-François Blondel, 8 студзеня 1705, Руан — 9 студзеня 1774, Парыж) — французскі архітэктар і тэарэтык мастацтва і архітэктуры. Унук архітэктара Франсуа Бландэля.
Ён быў адным з найважнейшых выкладчыкаў архітэктуры Францыі 18 стагоддзі. Ён стварыў школу мастацтваў (École des Arts), дзе з 1740 года выкладаў курс архітэктуры. Да яго вучняў адносяцца Эцьен-Луі Буле, Жан-Франсуа Шальгрэн, Клод-Нікаля Леду, Уільям Чамберс і Ж.-Б. Вален-Дэламот.
У 1755 годзе Бландэль стаў членам акадэміі архітэктараў (Académie d’architectes) і прыдворным архітэктарам караля Людовіка XV.
Бландэль лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснага гарадскога планавання. Ён вынайшаў формулу кроку для разліку прыступак.