Жан Піяжэ

Жан Піяжэ
фр.: Jean Piaget
Дата нараджэння 9 жніўня 1896(1896-08-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1980(1980-09-16)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Arthur Piaget[d]
Жонка Valentine Piaget[d]
Род дзейнасці псіхолаг, заолаг, логік, філосаф, выкладчык універсітэта, малаколаг, біёлаг, педагог
Навуковая сфера псіхалогія, псіхалогія развіцця[5], кагнітыўная псіхалогія[d][5], біялогія[5], логіка[5] і філасофія[5]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Otto Fuhrmann[d][6]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан Піяжэ (фр.: Jean William Fritz Piaget; 9 жніўня 1896, Нёўшатэль, Швейцарыя — 16 верасня 1980, Жэнева, Швейцарыя) — швейцарскі псіхолаг і філосаф, вядомы працамі па вывучэнні псіхалогіі дзяцей, стваральнік тэорыі кагнітыўнага развіцця і філасофска-псіхалагічнай школы генетычнай псіхалогіі (іншая назва — генетычная эпістэмалогія).

Вучыўся ва ўніверсітэтах Неўшатэля, Цюрыха, Парыжа. У 1926—54 прафесар універсітэтаў Неўшатэля, Жэневы, Лазаны. 3 1929 дырэктар інстытута Ж. Ж. Русо ў Жэневе. Заснавальнік Міжнароднага цэнтра генетычнай эпістэмалогіі ў Парыжы (1955).

Навуковыя працы ў галіне агульнай псіхалогіі, псіхалогіі мыслення і дзіцячай псіхалогіі. Стваральнік канцэпцыі інтэлекту і генетычнай эпістэмалогіі. Распрацоўваў праблемы ўзаемаадносін псіхалогіі і логікі, вывучаў пераўтварэнне ўнутраныя структуры разумовай дзейнасці ў ходзе антагенезу. Лічыў, што функцыянаванне і развіццё псіхікі адбываецца пры адаптацыі індывіда да асяроддзя (асіміляцыі), а таксама прыстасавання да канкрэтных сітуацый (акамадацыі). Аўтар прац «Псіхалогія інтэлекту» (1946), «Уводзіны ў генетычную эпістэмалогію» (т. 1—3, 1949—50) і інш.

Зноскі

  1. а б Jean Piaget // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jean Piaget // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Пиаже Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Kathari S., Riliet N. Histoire et Guide des cimetières genevoisGenève: Éditions Slatkine, 2009. — P. 502. — ISBN 978-2-8321-0372-2
  5. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 чэрвеня 2023.
  6. Kohler R. Jean PiagetBloomsbury Academic, 2008. — P. 50. — 326 p. — ISBN 978-1-4411-4444-7
  • Піяжэ // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.