Жан Расін | |
---|---|
фр.: Jean-Baptiste Racine | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Жан Батыст Расін |
Дата нараджэння | снежань 1639[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1699[3][4][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Jean Racine[d][7] |
Маці | Jeanne Sconin[d][7] |
Жонка | Catherine de Romanet[d] |
Дзеці | Jean-Baptiste Racine[d] і Louis Racine[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт, перакладчык, лібрэтыст, гісторык, пісьменнік |
Кірунак | класіцызм |
Жанр | трагедыя, камедыя |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Жан Баты́ст Расі́н (фр.: Jean-Baptiste Racine; 21 снежня 1639 — 21 красавіка 1699) — французскі драматург і каралеўскі гістарыёграф, адзін з «Вялікай тройкі» драматургаў Францыі XVII ст., у шэрагу з Карнелем і Мальерам.
Вучыўся ў янсенісцкіх школах і калежах (1649—59). Член Французскай акадэміі (з 1673). 3 1677 каралеўскі гістарыёграф. Зблізіўся з Ж. Лафантэнам, Мальерам, Н. Буало.
Літаратурную дзейнасць пачаў як паэт (ода «Німфа Сены», 1660). Раннія трагедыі «Фіваіда, або Браты-ворагі» (1664), «Аляксандр Вялікі» (паст 1665, выд. 1666) напісаны лад уплывам П. Карнеля. У вершаваных драмах «Андрамаха» (паст. 1667, выд. 1668), «Брытанік» (паст. 1669, выд. 1670), «Берэніка» (паст. 1670, выд. 1671), «Баязет» (1672), «Мітрыдат» (1673), «Іфігенія ў Аўлідзе» (паст. 1674, выд. 1675), «Федра» (1677) выявіўся складаны і шматбаковы ўнутраны свет чалавека, праблемы маральнага выбару, барацьба герояў з самімі сабой у вострых калізіях супярэчнасці паміж пачуццём і абавязкам, розумам і страсцю[10]. У позніх трагедыях на біблейскія сюжэты «Эсфір» (1689) і «Гафалія» (паст. 1690, выд. 1691) узнімаюцца праблемы адносін жорсткага тырана і падуладнага яму народа, які належыць да іншага веравызнання і імкнецца адстаяць сваю веру. Аўтар камедыі «Суцягі» (паст. 1668, выд. 1669), зборніка «Духоўныя песні» (1694), кнігі «Кароткая гісторыя Пор-Раяля» (выд. 1742) і інш.