Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 20—70 (да 100) см. Сцябло адно ці некалькі, прамастойнае або прыўзнятае, галінастае. Лісце чаргаванае. Ніжняе лісце лірападобнай формы, на чаранках, верхняе — перыста-рассечанае, з вушкамі каля асновы, сядзячае. Кветкі дробныя, светла-жоўтага колеру. Пялёсткі кветак (4)[2] аднаго памеру з чашалісцікамі. Плод — стручок, злёгку сагнуты, часам амаль шарападобнай формы.