Жаўту́шнік [ 3] [ 4] [ 5] (Erýsimum ) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae ), які ўключае ў сябе больш за 220 відаў (261[ 6] ).
Жаўтушнік выгрызены (Erysimum repandum ). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen », 1796
Аднагадовыя , двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце чаргаванае. Кветкі з чатырма пялёсткамі . Плод — сухі стручок.
Расце ва ўмераных рэгіёнах Еўропы , Паўночнай Амерыкі і Азіі . На тэрыторыі Беларусі 4 віды[ 7] : жаўтушнік выгрызены (Erysimum repandum ), жаўтушнік мацыёлавы, або лакфіёлевы (Erysimum cheiranthoides )[ 8] , жаўтушнік раскідзісты (Erysimum canescens ) і жаўтушнік цвёрды (Erysimum durum ). Некаторыя віды з’яўляюцца ядавітымі.
Зноскі