Жупанаўская Сопка | |
---|---|
руск. Жупановская Сопка, Жупановский | |
53°35′24″ пн. ш. 159°18′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Размяшчэнне | Камчацкі край, Камчатка |
Горная сістэма | Усходні хрыбет |
Хрыбет ці масіў | Дзензур-Жупанаўская вулканічная група |
Форма вулкана | стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | 2016[1] |
Вышыня вяршыні | 2923 м [2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жупа́наўская сопка, Жупа́наўскі (руск.: Жупа́новская Сопка[3]) — дзеючы вулкан у Камчацкім краі Расіі, у паўднёва-ўсходняй частцы паўвострава Камчатка, за 70[4] км ад горада Петрапаўлаўск-Камчацкі.
Жупанаўская Сопка фактычна ўяўляе з сябе сістэму з чатырох зліўшыхся стратавулканаў (кратары Усходні, Заходні, Актыўны і Стары[4]) і з’яўляецца ўсходняй часткай Дзензур-Жупанаўскай вулканічнай групы. Складзены з базальтаў і андэзітаў. Вышыня самага высокага конуса (Усходняга[4]) складае 2923[2](2927[3], 2958[5], 2899[1]) м над узроўнем мора. Адносная вышыня 2300—2400[5] м. Значная частка паверхні вулкана ўкрытая ледавікамі.
Вывяржэнні вулкана адбыліся ў 1776, 1882, 1925, 1929, 1940, 1957, 1959, 2013, 2014, 2016 гадах[1]. Апошняе вывяржэнне з выкідам лавы адбылося ў 1882[5] годзе.