Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Жыгулёўск (руск.: Жигулёвск) — горад (з 1952 года) у Расіі, у Самарскай вобласці. Насельніцтва 57,1 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1949 годзе.
Горад размешчаны на правым беразе сярэдняга цячэння Волгі ў паўночнай частцы Нацыянальнага парку «Самарская Лука» у далінах Жыгулёўскіх гор.
Электраэнергетыка, нафтаздабываючая прамысловасць, машынабудаванне, здабыча і вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, харчовая прамысловасць.