Жэлька Цвіянавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
сербск.: Жељка Цвијановић | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Milorad Dodik[d] | ||||||
Пераемнік | Milorad Dodik[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Aleksandar Džombić[d] | ||||||
Пераемнік | Radovan Višković[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Milorad Dodik[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Šefik Džaferović[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 сакавіка 1967[1] (57 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | Сербская праваслаўная царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жэлька Цвіянавіч (сербск.: Жељка Цвијановић, Željka Cvijanović, народжаная Грабовац; нар. 4 сакавіка 1967 г., Тэсліч, СР Боснія і Герцагавіна, Югаславія) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Босніі. Сербскі член Прэзідыума Босніі і Герцагавіны з 2022 года. У мінулым — прэзідэнт Рэспублікі Сербскай (2018—2022), прэм’ер-міністр Рэспублікі Сербскай (2013—2018).
Нарадзілася 4 сакавіка 1967 года ў Тэслічы ў СФРЮ. Дачка баснійскага серба па бацькоўскай лініі і баснійскай харваткі па матчынай лініі.
Скончыла ў Тэслічы пачатковую і сярэднюю школы. Вучылася на філасофскім факультэце Сараеўскага ўніверсітэта.
Скончыла філасофскі факультэт Баня-Лукскага ўніверсітэта. Працягнула адукацыю ў галіне дыпламатычнага і консульскага права на юрыдычным факультэце Баня-Лукскага ўніверсітэта. Абараніла дысертацыю на тэму «Міжнародна-прававая пазіцыя Еўрапейскага Саюза».
Да прыходу ў вялікую палітыку працавала настаўнікам англійскай мовы.
З лютага 2006 г. займала пасаду дарадцы прэм’ер-міністра Рэспублікі Сербскай па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі і супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, пасля чаго была абрана кіраўніком кабінета прэм’ер-міністра Рэспублікі Сербскай.
Узначальвала аддзел каардынацыі і еўрапейскай інтэграцыі ва ўрадзе Рэспублікі Сербскай і была членам-экспертам Камітэта па еўрапейскай інтэграцыі і рэгіянальным супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Сербскай.
Ва ўрадзе Рэспублікі Сербскай пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Аляксандра Джомбіча з 29 снежня 2010 года была міністрам эканамічных сувязяў і рэгіянальнага развіцця.
Выбрана прэм’ер-міністрам Рэспублікі Сербскай 12 сакавіка 2013 года. У снежні 2014 года пераабрана на пасаду прэм’ер-міністра Рэспублікі Сербскай.
На ўсеагульных выбарах у Босніі і Герцагавіне 2018 года абрана на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Сербскай.