Жэнеўскі інстытут міжнародных адносін | |
---|---|
фр.: Institut de hautes études internationales et du développement | |
Арыгінальная назва | фр.: Institut de hautes études internationales et du développement |
Міжнародная назва | англ.: Graduate Institute of International and Development Studies |
Заснаваны | 1927 |
Студэнты | 1 141[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Жэнева |
Сайт | graduateinstitute.ch |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жэнеўскі інстытут міжнародных адносін (фр.: Institut de hautes études internationales et du développement) — адна з самых прэстыжных у Швейцарыі і свеце акадэмічных устаноў, прысвечаных вывучэнню міжнародных адносін, міжнароднай гісторыі, міжнароднай палітыкі, міжнароднай эканомікі і міжнароднага развіцця. У інстытуце магчыма атрыманне толькі ступеняў магістра і доктара.
Інстытут ажыццяўляе набор студэнтаў толькі на вышэйшыя адукацыйна-кваліфікацыйныя ўзроўні навучання, такія як магістратура і дактарантура. У магістратуры існуе адзін міждысцыплінарны кірунак і чатыры профільных напрамкі. У інстытуце даступныя такія навуковыя ступені для атрымання на ўзроўні магістратуры: магістр міжнародных спраў, магістр міжнародных навук - палітычная навука, магістр міжнародных навук - міжнародныя гісторыя і палітыка, магістр міжнародных навук - міжнародная эканоміка, магістр міжнародных навук - міжнароднае права, магістр навук міжнароднаму развіццю. На ўзроўні дактарантуры прапануюцца напрамкі падрыхтоўкі: палітычная навука, міжнародныя гісторыя і палітыка, міжнародная эканоміка, міжнароднае права.