Забойства былога прэм’ер-міністра Японіі Сіндза Абэ адбылося 8 ліпеня2022 года. Палітык быў двойчы паранены ў спіну падчас выступу з перадвыбарнай прамовай ля станцыі Ямата-Сайдайдзі ў Нара, прыкладна ў 11:30 па японскаму стандартнаму часу (UTC+09:00)[2][3]. Абэ быў цяжка паранены, па прыбыцці ў бальніцу не падаваў прыкмет жыцця і знаходзіўся ў стане сардэчна-лёгачнай недастатковасці[4]. У 17:03 па японскаму стандартнага часу было абвешчана, што ён памёр[5].
8 ліпеня 2022 Сіндза Абэ выступаў ад імя Кэя Сата, кандыдата ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, што балатаваўся на перавыбранне, напярэдадні выбараў у верхнюю палату, запланаваных на 10 ліпеня. Абэ суправаджала ахова; аднак меркаванаму забойцу ўдалося падабрацца на некалькі метраў, не сустрэўшы супраціву. Каля 11:30 раніцы па японскаму стандартнага часу ў Абэ двойчы стрэлілі ззаду з імправізаванага пісталета[6], і ён страціў прытомнасць. Гранулы былі досыць глыбокімі, каб дасягнуць яго сэрца[7][8][9][10]. Служба бяспекі Абэ на месцы здарэння затрымала падазраванага, які не аказаў супраціву[11].
Першапачаткова Абэ быў у свядомасці і размаўляў з людзьмі, якія спрабавалі яму дапамагчы. Пацярпелы быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу на верталёце хуткай дапамогі з раненнем у грудзі, і, як паведамляецца, не падаваў прыкмет жыцця па прыбыцці ў бальніцу Медыцынскага ўніверсітэта Нара[2][12][13][14]. Паведамлялася, што палітык страціў прытомнасць, і ў яго спынілася сэрца[15]; гэтая фраза часта выкарыстоўваецца ў Японіі перад афіцыйным пацвярджэннем смерці[9]. У 14:45 па японскаму стандартнага часу на прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністрФуміа Кісіда сказаў, што Абэ знаходзіцца ў крытычным стане, і што «лекары робяць усё магчымае ў дадзены момант»[16].
Абэ быў абвешчаны мёртвым у шпіталі ў 17:03 па японскаму стандартнага часу, прыкладна праз 5,5 гадзін пасля стральбы[17][18][19][20]. Доктар Хідэтада Фукусіма патлумачыў, што прычынай смерці стала страта крыві, нягледзячы на чатыры гадзіны яе пералівання, падчас якіх было ўведзена 100 адзінак крыві[21]. Абэ стаў першым былым прэм’ер-міністрам Японіі, забітым пасля Сайта Маката і Такахасі Карэкіё, што былі забітыя падчас інцыдэнту 26 лютага 1936 года, і першым японскім кангрэсменам, забітым пасля Кокі Ісіі[22].
Тэцуя Ямагамі (яп.: 山上徹也), 41-гадовы мужчына з горада Нара, быў арыштаваны паліцыяй прэфектуры Нара па падазрэнні ў замаху на забойства і пераведзены ў паліцэйскі ўчастак Нара Вэст[23][24][25]. Ён быў апісаны як «спакойны» і не рабіў ніякіх спробаў бегчы[25][26][27]. Ямагамі раней не меў крымінальнага мінулага[28].
У 2002—2005 гг. Тэцуя быў байцом марскіх сіл самаабароны, служыў на ваенна-марской базе Курэ[29][30]. На момант арышту быў беспрацоўным[31]. Раней Ямагамі працаваў аператарам пагрузчыка на складзе ў прэфектуры Кіёта, дзе быў апісаны як «ціхі». У маі 2022 года ён звольніцца, заявіўшы, што «дрэнна сябе адчувае»[29][31]. У выпускным альбоме сярэдняй школы падазраваны напісаў, што «не меў ні найменшага паняцця», чым хацеў бы займацца ў будучыні[29].
Пасля арышту Ямагамі сказаў следчым, што «быў незадаволены былым прэм’ер-міністрам і меў намер забіць яго»[32]. Ён, як сам казаў, затаіў крыўду на «пэўную рэлігійную групу» і застрэліў Абэ бо лічыў, што «рэлігійная група і Абэ звязаны»[30][33][34]. Таксама падазраваны сцвярджаў, што «не меў зла на палітычныя перакананні Абэ»[33]. Як паведаміў затрыманы, ён адсочваў расклад Абэ падчас яго візіту ў Нару на вэб-сайце палітыка[34]. Ён таксама сцвярджаў, што планаваў напад на працягу некалькіх месяцаў[35].
Падчас ператрусу дома Ямагамі паліцыя прэфектуры Нара выявіла некалькі магчымых самаробных выбуховак і пісталетаў, падобных да таго, з якога быў застрэлены Абэ [30][36][37]. Пазней яны былі канфіскаваны як доказы і ўзяты афіцэрамі па абясшкоджванні бомбаў пасля эвакуацыі бліжэйшых жыхароў[38][39]. У гісторыі наведванняў Ямагамі былі выяўлены сайты пра вытворчасць бомбаў і зброі[40].
↑"安倍晋三元首相死亡 奈良県で演説中に銃で撃たれる" [Former Prime Minister Shinzo Abe dead, shot while giving a speech in Nara Prefecture]. 日本放送協会 [NHK](яп.). 8 July 2022. Архівавана з арыгінала 8 July 2022. Праверана 8 July 2022.