Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 50—125 см з клубнепадобна падоўжаным карэнішчам і прамастойным граністым сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, буйное, яйцападобнай формы, завостранае, з пілаватым краем, на чаранках. Аснова ліста сэрцападобнай формы. Кветкі з пяццю пялёсткамі, на кветаножках, пакрытых валаскамі, у пірамідальных рэдкіх суквеццях. Плод — каробачка зялёна-бурага колеру.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Расце па берагах вадаёмаў і ў прыбярэжных і пойменных хмызняках, на нізінных балотах, вільготных лугах і на ўзлесках вільготных лясоў, на пустках, агародах, у парках і садах, каля дарог. Ценевынослівая расліна, эўтроф, мезафіт і гіграфіт[9].