Заходне-Фларыдскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of West Florida | |
Арыгінальная назва | англ.: University of West Florida |
Заснаваны | 1963 |
Студэнты | 13 061[1] і 13 265[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Пенсакола, Фларыда, ЗША |
Узнагароды |
Сярэбранае кавадла[d] (1995) |
Сайт | uwf.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заходне-Фларыдскі ўніверсітэт (англ.: University of West Florida) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Пенсакола, штат Фларыда.
Першыя студэнты пачалі заняткі ва ўніверсітэце восенню 1967 года, а ў чэрвені 1968 года 58 выпускнікоў атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі на першай урачыстай цырымоніі іх ўручэння.
Галоўны кампус плошчай 6,5 км2 з пагоркамі і натуральнымі лясамі уздоўж ракі Эскамбія знаходзіцца за 16 км на поўнач ад цэнтра горада Пенсакола. Яго аб'екты былі распрацаваны так, каб дапоўніць прыродны ландшафт.
За сваю гісторыю ўніверсітэт надаў больш за 100 тысяч акадэмічных і навуковых ступеняў бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара.