Зборная Германіі па хакеі з шайбай

Германія
Мянушкі
Федэрацыя Федэрацыя хакея Германіі
Трэнер Сцяг Канады Пэт Карціна
Капітан Марцэль Гоч
Больш усіх гульняў Уда Кіслінг (320)
Бамбардзір
Першая гульня
Германія Германія 9 — 1 Швейцарыя Сцяг Швейцарыі
(Мантро, Швейцарыя; 10 студзеня 1910)
Самая буйная перамога
Сцяг Германіі Германія 14 — 0 Югаславія Сцяг Югаславіі
(Любляна, Славенія; 10 лютага 2000)
Самае буйное паражэнне
Сцяг Нарвегіі Нарвегія 12 — 4 Германія Сцяг Германіі
(Стакгольм, Швецыя; 13 мая 2012)
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Асноўная
форма
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Гасцявая
форма
Чэмпіянат свету
Удзел 60 (Упершыню 1930)
Дасягненні 02Сярэбраны прызёр (1930, 1953)

Збо́рная Германіі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Германіі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 11 месцы[1]. Кіруючы орган — Федэрацыя хакея Германіі; галоўным трэнерам з'яўляецца канадскі спецыяліст Пэт Карціна. Пасля падзелу Германіі пасля Другой сусветнай вайны да 1990 года існавала асобная зборная Усходняй Германіі па хакеі. У 1991 годзе каманды і ігракі былі аб'яднаны пад эгідай адзінай Федэрацыі хакея Германіі.

Фельтынс-Арэна. 77803 чалавек. Рэкорд наведвальнасці на матчы Германія—ЗША (2:1) на чэмпіянаце свету 2010 года
Капітан нямецкай лютвы Крысціян Эргаф

Першы хакейны матч адбыўся ў Германіі ў лютым 1887 года на лёдзе возера Галензээ ў Берліне. Каманда мясцовага спартыўнага клуба атрымала перамогу ў студэнцкай зборнай з лікам 11:4. Першая афіцыйная гульня зборнай Германіі на ўзроўні зборных камандаў прайшла ў Швейцарыі ў горадзе Мантро 10 студзеня 1910 года супраць зборнай Швейцарыі, нямецкая зборная перамагла з буйным лікам 9:1. Папулярнасць хакея пачала расці, асабліва ў Берліне. Сталічныя клубы дамінавалі ў гэтым відзе спорту ажно да Другой сусветнай вайны.

Пасля падзелу Германіі хакейная зборная таксама падзялілася на зборную ФРГ і ГДР. Больш паспяхова і вынікова выступала зборная ФРГ. Па аб'яднанні Германіі зборная не паказвала значных вынікаў, адным з найвышэйшых дасягненняў стала 6 месца на чэмпіянаце свету 2003 года, дзе нямецкі калектыў пацярпеў паражэнне ў чвэрцьфінале ў гульне супраць зборнай Канады ў авертайме. Пачынаючы з 1998 года ў зборнай пачаўся зацяжны крызіс на дзесяць гадоў, як і ва ўсім нямецкім хакеі.

Сапраўдны поспех прыйшоў да немцаў на хатнім чэмпіянаце свету 2010 года, дзе каманда прабілася ў паўфінал і заняла чацвёртае месца. На наступным чэмпіянаце свету 2011 года, які праходзіў у Славакіі, зборная Германіі таксама паказала годны вынік. У сваёй групе заняла першае месца перамогшы ўсе матчы, як у зборнай Расіі 2:0, Славакіі 4:3 і Славеніі 3:2. У чвэрцьфінале каманда саступіла зборнай Швецыі 2:5 і заняла ў выніку сёмае месца.

Зноскі

  1. 2014 Men’s World Ranking (англ.). World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation (14 сакавіка 2014).