Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Зволе (нідэрл.: Zwolle) — горад і муніцыпалітэт у Нідэрландах, сталіца правінцыі Аверэйсел. У мінулым — ганзейскі горад. Ляжыць на рэках Звартэ Ватэр і Эйсел. Па стане на 1 чэрвеня 2005 года насельніцтва складала 112 460 жыхароў. Плошча муніцыпалітэта — 119,28 км². Па стане на 1 студзеня 2003 года ў Зволе было 4336 розных прадпрыемстваў і фірмаў, сумарны лік працоўных месцаў складаў 75 049.
Горад паўстаў на высокім месцы пасярод багністай мясцовасці. Такія месцы назваліся «soule»; гэтае слова стала назвай селішча і пазней трансфармавалася ў цяперашнюю форму. Першае пісьмовае згадванне селішча адносіцца да 1040 г. У 1230 годзе селішча атрымала гарадскія правы. У XV ст., падчас свайго росквіту, горад уступіў у Ганзу. З помнікаў даўніны найболей вядомыя вежа «перачніца» (нідэрл.: Peperbus), якая атрымала такую назву з-за сваёй формы, і гарадскія вароты Sassenpoort, а таксама рэшткі гарадской сцяны, царква Св. Міхаіла і шматлікія старадаўнія хаты.
Зволе — вузел аўтамабільных і чыгуначных дарог. Тут размешчаны другі па велічыні ў краіне (пасля Утрэхта) чыгуначны вузел. З усіх відаў гарадскога транспарту прадстаўленыя толькі аўтобус і таксі.