Звышправоднасць — уласцівасць некаторых матэрыялаў валодаць строга нулявым электрычным супраціўленнем пры дасягненні імі тэмпературы ніжэй вызначанага значэння (крытычная тэмпература). Вядомыя некалькі дзясяткаў чыстых элементаў, сплаваў і керамікі, якія пераходзяць у звышправодны стан. Звышправоднасць — квантавая з’ява. Яна характарызуецца таксама эфектам Мейснера, заключаецца ў поўным выцясненні магнітнага поля з аб’ёму звышправадніка. Існаванне гэтага эфекту паказвае, што звышправоднасць не можа быць апісана проста як ідэальная праводнасць у класічным разуменні.