Здэнек Гржыб | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Zdeněk Hřib | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Адрыяна Крначава[d] | ||||||
Пераемнік | Bohuslav Svoboda[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 мая 1981[1] (43 гады)
|
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | family medicine[d][5] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Здэнек Гржыб (чэшск.: Zdeněk Hřib; нар. 21 мая 1981) — чэшскі палітык, з 2018 года гарадскі галава Прагі.
Скончыў медыцынскі факультэт Карлава ўніверсітэтета (2006). У 2008—2018 гадах працаваў у кампаніі AQUASOFT (з 2016 Solitea Business Solutions), якая займалася распрацоўкай сістэмы электронных рэцептаў, укаранёнай у Чэхіі з 2011 года (з 2018 года яна цалкам замяніла папяровыя рэцэпты). У студзені 2018 года ўвайшоў у склад рады дырэктараў Усеагульнай медыцынскай страхавой кампаніі Чэшскай Рэспублікі.
З 2013 года афіцыйна зарэгістраваны як прыхільнік Чэшскай піратскай партыі, з 2016 года выступаў як дарадца партыі па пытаннях аховы здароўя, у 2017 годзе стаў членам партыі. На муніципальных выборах 2018 года ўзначаліў спіс кандыдатаў ад Піратскай партыі ў муніцыпальны сход Прагі. Быў абраны ў склад муніцыпальных дарадцаў. Па выніках кааліцыйнага пагаднення, падпісанага 25 кастрычніка Піратскай партыяй і саюзнымі ёй рухамі Здэнек Гржыб стаў прыматарам (мэрам) Прагі.
У жніўні 2019 года мэр Здэнек Гржыб урачыста ўзняў вясёлкавы сцяг на будынку гарадской адміністрацыі Прагі на знак падтрымкі руху сексуальных меншасцей, далучыўся да «гей-прайду»[6].
Падтрымаў перайменаванне плошчы «Пад каштанамі», каля якой месціцца амбасада Расіі ў Чэхіі, у «Плошчу імя Барыса Нямцова»[7]. Урачыстае перайменаванне адбылося ў пятую гадавіну забойства ў Маскве апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова.
У красавіку 2020 года да Здэнека Гржыба была прыстаўлена асабістая ахова. Паводле пражскага тыднёвіка Respekt, які спаслаўся на крыніцу ў чэшскіх спецслужбах, такія захады былі зробленыя пасля атрымання інфармацыі аб прыбыцці ў Чэхію групы афіцэраў расійскай выведкі — у сваім багажы адзін з расіян, што прыбыў з дыпламатычным пашпартам, нібыта меў моцны яд, які выклікае смерць чалавека[8][9]. 5 чэрвеня прэм’ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш паведаміў, што інфармацыя пра пагрозу атручвання не пацвердзілася, а ілжывыя звесткі чэшскім спецслужбам адправіў адзін з расійскіх дыпламатаў[10][11].