«Злачынства і пакаранне» (руск.: Преступление и наказание) — сацыяльна-псіхалагічны і сацыяльна-філасофскі раман Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, над якім пісьменнік працаваў у 1865—1866 гадах. Упершыню апублікаваны ў 1866 годзе ў часопісе «Рускі веснік» (№ 1, 2, 4, 6—8, 11, 12). Праз год пабачыла свет асобнае выданне, структура якога была нязначна зменена ў параўнанні з часопіснай рэдакцыяй; акрамя таго, аўтар унёс у кніжны варыянт шэраг скарачэнняў і стылістычных правак.
Задума «Злачынства і пакарання» спела ў Дастаеўскага на працягу многіх гадоў, аднак цэнтральная тэма, звязаная з ідэяй галоўнага героя пра «звычайных» і «незвычайных» людзей, пачала фарміравацца толькі ў 1863 годзе ў Італіі. Прыступіўшы да непасрэднай працы над творам, аўтар аб'яднаў чарнавікі незавершанага рамана «П'яненькія», у якім была вызначана сюжэтная лінія, якая апавядае пра сям'ю Мармяладавых, і накіды рамана-споведзі, задуманага як адкрыццё катаржніка. Падчас працы план пашырыўся, і ў аснову сюжэту лягло злачынства студэнта Радзівона Раскольнікава, які забіў дзеля выратавання блізкіх старую-працэнтшчыцу. Пры гэтым крымінальная гісторыя стала для аўтара не толькі тэмай, але і нагодай для разважанняў аб сацыяльных акалічнасцях, якія штурхаюць чалавека на злачынствы, а таксама магчымасцю паказаць, якія складаныя «хімічныя» працэсы адбываюцца ў душах людзей. Адным з вобразаў рамана стаў вялікі горад другой паловы XIX стагоддзя, жыццё ў якім поўнае канфліктаў і драм. У творы ўзноўлены вядомыя прыкметы часу, паказана пецярбургская тапаграфія.
Выхад «Злачынства і пакарання» ў святло выклікаў бурную палеміку ў літаратурнай супольнасці Расіі; водгукі рэцэнзентаў вар'іраваліся ў дыяпазоне ад захаплення да поўнага непрымання. З фундаментальным аналізам твора выступілі такія сучаснікі Дастаеўскага, як Дзмітрый Пісараў, Мікалай Страхаў, Мікалай Ахшарумаў. У 1880-х гадах твор быў перакладзены на французскую, нямецкую, шведскую, англійскую, польскую, венгерскую, італьянскую, дацкую, нарвежскую, фінскую мовы. Твор аказаў уплыў на сусветны літаратурны працэс: у французскай, італьянскай, нямецкай літаратуры з'явіліся раманы-«спадарожнікі», якія працягвалі развіццё тэмы, зададзенай Дастаеўскім. Раман быў неаднаразова інсцэнаваны (першыя монаспектаклі з'явіліся ў 1880-х гадах, першая тэатральная пастаноўка ў Расіі пастаўлена ў 1899 годзе, першая замежная сцэнічная версія прадстаўлена ў Парыжы ў 1888 годзе) і экранізаваны.
Сюжэт разгортваецца вакол галоўнага героя, Радыёна Раскольнікава, у галаве якога выспявае тэорыя злачынства. Паводле яго задумы чалавецтва падзяляецца на «избранных» і «тварей дрожащих». «Выбраныя» (класічным прыкладам з'яўляецца Напалеон) маюць права здзейсніць забойства альбо некалькі забойстваў дзеля будучых вялікіх здзяйсненьяў. Сам Раскольнікаў знаходзіцца ў вельмі благім матэрыяльным стане, ён не здольны аплаціць не толькі вучобу ва ўніверсітэце, але і ўласнае сваё пражыванне. Маці і сястра яго таксама жывуць у паўгалечы, але хутка ён даведваецца, што яго сястра (Аўдоцця Раманаўна) гатовая выйсці замуж за чалавека, якога не кахае, дзеля грошай, дзеля брата. Гэта было апошняй кропляй, і Раскольнікаў здзяйсняе наўмыснае злачынства старухі-ліхвяркі («вош» паводле яго вызначэння) і яе сястры, сведкі. Але Раскольнікаў не можа скарыстацца нарабаваным, ён хавае яго. З гэтага часу пачынаецца жахлівае жыццё злачынцы, утрапёнай, ліхаманкавай свядомасці, яе спробы знайсці апору і сэнс у жыцці, апраўданне ўчынка і яго ацэнка. Тонкі псіхалагізм, экзістэнцыяльнае асэнсаванне ўчынка і далейшага існавання Раскольнікава маляўніча пераданы Дастаеўскім. У дзеянне рамана ўцягваюцца ўсё новыя і новыя асобы. Лёс сутыкае яго з самотнай, запалоханай, беднай дзяўчынай, у якой ён знаходзіць роднасную душу і падтрымку, Соняй Мармеладавай, якая стала на шлях самапродажу з прычыны галечнага стану. Соня, якая верыць у Бога, імкнецца, згубіўшы бацькоў, неяк пратрымацца ў жыцці. Раскольнікаў знаходзіць таксама апору ва ўніверсітэцкім сябры Разуміхіну, закаханым у яго сястру Аўдоццю Раманаўну. З'яўляюцца такія персанажы, як следчы Парфірый Пятровіч, які зразумеў душу Раскольнікава і дасціпна вывеў яго на чыстую ваду, Свідрыгайлаў, распуснік і падлец — яркі ўзор «выбранага» чалавека (паводле тэорыі Раскольнікава), Лужын, адвакат і хітры эгаіст і інш. У рамане раскрываюцца сацыяльныя чыннікі злачынстваў і бедстваў, маральных супярэчнасцей, гнятучых акалічнасцей падзення, апісваецца жыццё пецярбургскае бядоты, п'янства і прастытуцыі, апісаны дзесяткі своеасаблівых персанажаў, якія дзейнічаюць у рамане, на працягу якога, Раскольнікаў імкнецца зразумець, ці дастойным чалавекам ён з'яўляецца, ці мае ён права вяршыць суд над іншымі людзьмі. Не вытрымаўшы цяжару свайго злачынства, галоўны герой прызнаецца ў здзейсненым забойстве, напісаўшы чыстасардэчнае прызнанне. Аднак ён бачыць віну не ў тым, што здзейсніў забойства, а ў тым, што пайшоў на яго, не ацаніўшы сваёй унутранай кволасці і жаласнай маладушнасці. Ён адмаўляецца ад прэтэнзій на выбранасць. Раскольнікаў трапляе на катаргу, але Соня застаецца побач з ім. Гэтыя дзве самотныя асобы здабылі адна адно ў вельмі складаны перыяд жыцця для абодвух. У рэшце рэшт, герой знаходзіць апору ў каханні і рэлігійнай свядомасці.
Дзеянне рамана адбываецца летам у Санкт-Пецярбургу. Адрасы дамоў, у якім нібыта жылі персанажы рамана, вядомыя: «дом Раскольнікава» — Грамадзянская вуліца, 19 (на доме ўсталяваная памятная стэла); «дом Соні Мармяладавай» — канал Грыбаедава, 73; «дом старухі-ліхвяркі» — канал Грыбаедава, 104[2].
- Радыён Раманавіч Раскольнікаў, былы студэнт-жабрак, галоўны герой апавядання. Лічыць, што мае маральнае права здзяйсняць злачынствы, і забойства — гэта толькі першая прыступка на бескампраміснай дарозе, якая прывядзе яго да вяршыні. Неўсвядомлена абірае ў якасці ахвяры самага слабага і безабароннага члена грамадства, апраўдваючы гэта нікчэмнасцю жыцця старой-ліхвяркі, пасля забойства якой сутыкаецца з найжорсткім псіхалагічным шокам: забойства не робіць чалавека «выбраным».
- Пульхерыя Аляксандраўна Раскольнікава, маці Радыёна Раскольнікава, прыязджае да яго ў Пецярбург у надзеі выдаць дачку за Лужына і ўладкаваць сямейнае жыццё. Разачараванне ў Лужыне, боязь за жыццё і душэўны спакой Радыёна, няшчасце дачкі прыводзяць яе да хваробы і смерці.
- Аўдоцця Раманаўна Раскольнікава, сястра Радыёна Раманавіча Раскольнікава. Разумная, прыгожая, цнатлівая дзяўчына, улюбёная ў свайго брата да самаахвяравання. Мае звычку ў моманты задумленасці хадзіць з вугла ў вугал па пакоі. У барацьбе за яго шчасце гатовая была пайсці на шлюб па разліку, але не здолела пайсці на сувязь са Свідрыгайлавым дзеля яго ўратавання. Выходзіць замуж за Разуміхіна, знайшоўшы ў ім шчырага і кахаючага чалавека, сапраўднага таварыша свайго брата.
- Пётр Пятровіч Лужын, жаніх Аўдоці Раманаўны Раскольнікавай, адвакат, прадпрымальны і эгаістычны дзялок. Жаніх Аўдоці Раманаўны, які зрабіў яе сваёй рабыняй, абавязанай яму сваім станам і дабрабытам. Непрыязнасць да Раскольнікава, жаданне пасварыць яго з сям'ёй правакуюць спробу зганьбаваць Мармяладаву, сфальсіфікаваць здзейснены быццам бы ёй крадзеж.
- Дзмітрый Пракоф'евіч Разуміхін, былы студэнт, сябар Раскольнікава. Моцны, вясёлы, кемлівы малы, шчыры і непасрэдны. Глыбокая любоў і прыязнасць да Раскольнікава тлумачаць пяшчоту аб ім. Улюбляецца ў Дунечку, даказвае сваёй дапамогай і падтрымкай сваё каханне. Бярэ шлюб з Дуняй.
- Сямён Захаравіч Мармеладаў, былы тытулярны саветнік, п'яніца, алкаголік. У ім адлюстраваныя рысы герояў ненапісанага Дастаеўскім твору «П'яненькія», да якога генетычна ўзыходзіць напісанне рамана. Бацька Соні Мармяладавай, сам цураецца сваёй прыхільнасці да спіртных напояў, кволы, бязвольны чалавек, аднак, любячы сваіх дзяцей. Раздаўлены канём, пахаваны на Мітрафаніеўскіх могілках.
- Кацярына Іванаўна Мармяладава, жонка Сямёна Захаравіча Мармяладава, штаб-афіцэрская дачка. Хворая жанчына, якая вымушаная адна выхоўваць траіх дзяцей, не зусім здаровая душэўна. Пасля хаўтураў мужа, пад'едзеная пастаяннай працай, клопатамі і хваробай, вар'яцее і памірае.
- Соф'я Сямёнаўна Мармяладава, дачка Сямёна Захаравіча Мармяладава ад першага шлюбу, дзяўчына, якая наважылася на самапродаж. Нягледзячы на такі род заняткаў, чуллівая, сціплая і сарамлівая дзяўчына, якая вымушана зарабляць такім непрывабным чынам. Разумее пакуты Радыёна, знаходзіць у ім апору ў жыцці і сілы зноў зрабіць з яго чалавека. З'язджае з ім у Сібір, становіцца яго пажыццёвай сяброўкай.
- Аркадзі Іванавіч Свідрыгайлаў, дваранін, былы афіцэр, памешчык. Распуснік, падлец, шулер. Уводзіцца ў супрацьвагу Раскольнікаву як узор чалавека, які не спыняецца ні перад чым дзеля дасягнення сваіх мэтаў і ні на секунду не задумавецца аб метадах і «праве сваім» (пра такіх людзей і разважае Радыён у тэорыі). Аб'ектам жарсці Свідрыгайлава стала Аўдоцця Раманаўна. Спроба дамагчыся яе прыхільнасці шляхам дапамогі Радыёна не мела поспеху. Скатваючыся ў вар'яцтва і бездань распусты, нягледзячы на боязь смерці, выстрэльвае сабе ў скронь.
- Марфа Пятроўна Свідрыгайлава, яго жонка-нябожчыца, у забойстве якой западозраны Аркадзі Іванавіч, па сцвярджэнню якога з'яўлялася яму ў выглядзе прывіда. Ахвяравала Дуні тры тысячы рублёў, што дазволіла Дуні адпрэчыць Лужына ў якасці жаніха.
- Андрэй Сямёнавіч Лебязятнікаў, малады чалавек, які служыць у міністэрстве. «Прагрэсіст», сацыял-утапіст, аднак дурны чалавек, які не да канца ўсведамляе і ўтрыруе многія з ідэй будавання камун. Сусед Лужына.
- Парфіры Пятровіч, прыстаў следчых спраў. Дасведчаны майстар сваёй справы, тонкі псіхолаг, які раскусіў Раскольнікава і прапанаваў яму самому прызнацца ў забойстве. Але быў не здольны даказаць віну Радыёна, з-за адсутнасці доказаў.
- Амалія Людзвігаўна (Іванаўна) Ліпэвехзэль, здавала кватэру Лебязятнікаву, Лужыну, Мармяладавым. Дурная і тлумная жанчына, якая ганарыцца сваім татам, паходжанне якога наогул невядомае.
- Алёна Іванаўна, калежская сакратарша, ліхвярка. Суханькая і зласлівая старушонка, забітая Раскольнікавым.
- Лізавета Іванаўна, зводная сястра Алёна Іванаўны, якая знаходзіцца пад яе ўплывам і выконвае любые яе загады, выпадковая сведка забойства, забітая Раскольнікавым.
- Зосімаў, урач, сябар Разуміхіна.
Зноскі
- Альми И. Л. О романтическом «пласте» в романе «Преступление и наказание» // Достоевский. Материалы и исследования / Редактор Г. М. Фридлендер. — Л.: Наука. Ленинградское отделение, 1991. — Т. 9. — С. 66—75.
- Альтман М. С. Достоевский. По вехам имён. — Саратов: Издательство Саратовского ўниверситета, 1975.
- Бахтин М. М. Проблемы творчества поэтики Достоевского. — Киев: Next, 1994. — ISBN 5-88316-018-Х.
- Белов С. В. Роман Ф. М. Достоевского «Преступление и наказание» / Под редакцией Д. С. Лихачёва. — Л.: Просвещение. Ленинградское отделение, 1979.
- Белов С. В. Петербург Достоевского. — СПб: Алетейя, 2002. — ISBN 5-89329-513-7.
- Боград Г. Оказал ли влияние Эдгар По на творчество Достоевского? // Достоевский. Материалы и исследования. — СПб: Наука, 2010. — Т. 19. — С. 87—98. — ISBN 978-5-02-025597-5.
- Долинина Н. Г. Предисловие к Достоевскому. — СПб: Лицей, 1997. — С. 117. — ISBN 5-8452-0162-4.
- Достоевский в зарубежных литературах / Ответственный редактор Б. Г. Реизов. — Л.: Наука. Ленинградское отделение, 1978.
- Достоевский и театр. Сборник статей / А. А. Нинов. — Л.: Искусство. Ленинградское отделение, 1983.
- Достоевский. Энциклопедия / Составитель Н. Н. Наседкин. — М.: Алгоритм, Эксмо, Око, 2008. — ISBN 978-5-699-21068-8.
- Ермакова М. Я. Традиции Достоевского в русской прозе. — М.: Просвещение, 1990. — ISBN 5-09-001193-1.
- Иванчикова Е. А. Автор и его герои в повествовательной структуре «Преступления и наказания» // Достоевский. Материалы и исследования. — СПб.: Наука, 2001. — Т. 16. — С. 118—136. — ISBN 5-02-028507-2.
- Карякин Ю. Ф. Самообман Раскольникова. — М.: Художественная литература, 1976.
- Кино. Энциклопедический словарь / С. И. Юткевич. — М.: Советская энциклопедия, 1987.
- Кирпотин В. Я. Разочарование и крушение Родиона Раскольникова. — М.: Художественная литература, 1986.
- Кожинов В. В. «Преступление и наказание» Достоевского // Три шедевра русской классики. — М.: Художественная литература, 1971. — С. 107—186.
- Левин Ю. Д. Достоевский и Шекспир // Достоевский. Материалы и исследования / Редактор Г. М. Фридлендер. — Л.: Наука. Ленинградское отделение, 1974. — Т. 1. — С. 108—134.
- Опульская Л. Д., Григорьев А. Л. История создания романа. Роман Достоевского «Преступление и наказание» за рубежом // Достоевский Ф. М. «Преступление и наказание». — М.: Наука, 1970. — С. 681—733. — (Литературные памятники).
- Опульская Л. Д., Коган Г. Ф., Григорьев А. Л., Фридлендер Г. М. Примечания // Ф. М. Достоевский. Полное собрание сочинений в 30 томах / Редактор В. В. Виноградов. — Л.: Наука. Ленинградское отделение, 1973. — Т. 7. — С. 299—412.
- Сараскина Л. И. Достоевский. — М.: Молодая гвардия, 2013. — ISBN 987-5-235-03595-9.
- Сараскина Л. И. Испытание будущим. Ф. М. Достоевский как участник современной культуры. — М.: Прогресс-Традиция, 2010. — ISBN 978-5-89826-322-5.
- Саруханян Е. П. Достоевский в Петербурге. — Л.: Лениздат, 1972.
- Соколов Б. В. Расшифрованный Достоевский. — М.: Яуза, Эксмо, 2007. — ISBN 978-5-699-21498-3.
- Туниманов В. А. Достоевский и Салтыков-Щедрин // Достоевский. Материалы и исследования / Редактор Г. М. Фридлендер. — Л.: Наука. Ленинградское отделение, 1978. — Т. 3. — С. 92—113.
- Фридлендер Г. М. Достоевский и Гоголь // Достоевский. Материалы и исследования / Редактор Г. М. Фридлендер. — Л.: Наука. Ленинградское отделение, 1987. — Т. 7. — С. 3—21.
- Фридлендер Г. М. Достоевский и мировая литература. — М.: Художественная литература, 1979.
- Фридлендер Г. М. Реализм Достоевского. — М., Л.: Наука, 1964.
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|