Каго́рта (лац.: cohors[1]) — тактычнае падраздзяленне пяхоты ў рымскім легіёне. Колькасны склад 360—600 чалавек. Дзялілася на 3 маніпулы. 10 кагорт складалі легіён. Існавалі кагорты колькасцю да 1000 чалавек, якія дзейнічалі самастойна. У пераносным сэнсе — згуртаваная група аднадумцаў.
Уведзена ў 107 годзе да н. э.