Кадуйскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1927 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ка́дуйскі раён (руск.: Кадуйский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Кадуй, які размешчаны за 178 км ад Волагды і за 56 км ад Чарапаўца.
Кадуйскі раён мяжуе з Белазерскім, Чарапавецкім, Усцюжэнскім і Бабаеўскім раёнамі. Плошча раёна складае 3262,62 км².
З XII стагоддзя тэрыторыя, на якой размешчаны сучасны раён, належала Белазерскаму княству, затым тэрыторыя ўвайшла ў склад Маскоўскай дзяржавы. З 1727 года ў складзе Белазерскага і Чарапавецкага паветаў Наўгародскай губерні. Кадуйскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 16 961 чалавек.