Кадуцэ́й[1] (лац.: caduceus), бел. крывула — магічнае жазло, абвітае дзвюма змеямі, якое належала Гермесу-Меркурыю, які валодаў здольнасцю прыміраць. Падобныя сімвалы былі распаўсюджаны і ў іншых старажытных народаў (гл. урэй Уаджыт). Падобна да сучаснага парламенцёрскага сцяга, быў неабходным атрыбутам вяшчальнікаў, якія пасылаліся ў непрыяцельскі лагер, і зарукай іх недатыкальнасці.
У хрысціянстве кадуцэй становіцца атрыбутам Сафіі (Прамудрасці Божай), з ім Яе можна бачыць у праваслаўнай іканаграфіі. Вядомы, напрыклад, абраз Сафіі Наўгародскай. На старажытных абразах яна ў правай руцэ заўсёды трымае скіпетр (кадуцэй), г. зн. доўгае белае дрэўка з завостраным канцом.
У акультызме лічыцца сімвалам ключа, які адчыняе мяжу паміж цемрай і святлом, добрым і злым, жыццём і смерцю (менавіта з гэтым значэннем, верагодна, звязана выкарыстанне ў якасці сімвала медыцыны).
Пачынаючы з версіі 1.1 стандарту Юнікод, у катэгорыю «Сімвалы, іншыя» ўваходзіць сімвал ☤ (U+2624 CADUCEUS).
Іншыя карысныя прадстаўленні:
0xE2 0x98 0xA4
0x2624
\342\230\244
☤