Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Кака́нд (узб.: Qo‘qon) — горад у Ферганскай вобласці на ўсходзе Узбекістана. Месціцца ў Ферганскай даліне. Насельніцтва (2012 г.) — 220 000 чал.
Горад Каканд вядомы з X ст. н. э. як адзін з важных цэнтраў міжнароднага гандлю на Шаўковым шляху. Назва, відавочна, азначае «горад дзіка». У XIII ст. быў разбураны манголамі і доўгі час існаваў як ваенная крэпасць.
У 1709 г. пераўтвораны ў сталіцу Какандскага ханства. У 1732 г. пачалася пабудова ханскага палаца і горада вакол яго. У першай палове XIX ст. у ім налічвалася каля 300 мячэцяў. У 1876 г. захоплены Расіяй. У 1924 г. увайшоў у склад Узбекістана.
Каканд складаецца з новай і старой частак. У старой частцы захаваўся ханскі палац і рэшткі крэпасці XVIII ст. Недалёка ад горада пачынаюцца адгор’і Цянь-Шань з хваёвымі лясамі.
Каканд — цэнтр хімічнай, харчовай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, важны транзітны пункт Ферганскай даліны на мяжы з Таджыкістанам і Кыргызстанам. Дзейнічаюць чыгуначная станцыя і аўтавакзал. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм.
|