Каласняк

Каласняк

Leymus mollis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leymus Hochst. (1848)

Сінонімы
Тыпавы від
Leymus arenarius (L.) Hochst.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500380
NCBI  52713
EOL  108261
GRIN  g:6804
IPNI  328321-2

Каласня́к[1] (Leymus) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю 80—120 см з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцёблы прамыя, моцныя, тоўстыя, аблісцслыя. Лісце цвёрдае, буйное, шырокалінейнае з шызым налётам. Суквецце — густы колас. Каласкі ланцэтныя, 4—-6-кветныя, безасцюковыя. Плод — падоўжаная жалабатая зярняўка.

Пашыраны ў нетрапічных краінах Паўночнага паўшар’я і Паўднёвай Амерыкі, часткова ў гарах тропікаў. На Беларусі расце каласняк пясчаны (Leymus arenarius); рэдкі заносны від, трапляецца на пясках у хвойніках, населеных пунктах і інш., цвіце ў чэрвені—ліпені.

Род Каласняк уключае 55 відаў[2]:

Кармавая, харчовая, дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Спіс відаў роду Каласняк на сайце The Plant List (англ.) (Праверана 25 лютага 2016)
  • Волоснец: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Leymus (англ.) // The Plant List