Кальдэ́зія[1][2] (Caldesia) — род кветкавых раслін сямейства Шальнікавыя (Alismataceae).
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—100 см з кароткім тонкім карэнішчам, на якім утвараюцца зімавальныя пупышкі (імі расліна расплоджваецца). Лісце акруглае, у разетцы, у наземных форм невялікае, на кароткіх чаранках; у водных — буйное, доўгачаранковае, плавае, падводнае, стужкападобнае. Кветкі двухдольныя, няправільныя, дробныя, белыя. Плод — шматарэшак.
Выміраючыя расліны. Адрозніваецца 5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца кальдэзія відомцалістая (Caldesia parnassifolia), рэдкі водна-балотны від (Лоеўскі раён).
Зноскі