Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары
англ.: University of California, Santa Barbara
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of California, Santa Barbara
Заснаваны 1891
Студэнты 26 314[1] і 26 179[2]
Краіна
Размяшчэнне Санта-Барбара, Каліфорнія, ЗША
Сайт ucsb.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары (англ.: University of California, Santa Barbara) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Санта-Барбара ў штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары з'яўляецца часткай сістэмы Каліфарнійскага ўніверсітэта. Выводзячы свае вытокі з 1891 года, з незалежнага педагагічнага каледжа, ён далучыўся да папярэдніка сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1909 годзе, а затым перайшоў у сістэму Каліфарнійскага ўніверсітэта ў 1944 годзе. Гэта трэцяя па велічыні ўстанова ва ўніверсітэцкай сістэме.

Кампус вучэльні знаходзіцца на беразе Ціхага акіяна, дзе раней знаходзілася авіябаза марской пяхоты часоў Другой сусветнай вайны. Універсітэт складаецца з трох бакалаўрскіх каледжаў і дзвюх школ магістратуры, якія прапануюць больш за 200 акадэмічных ступеняў і праграм навучання. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэты з вельмі высокай даследчай актыўнасцю і разглядаецца як частка так званай грамадскай Лігі плючшу. Універсітэт мае 10 нацыянальных даследчых цэнтраў, у тым ліку Інстытут тэарэтычнай фізікі. Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША, Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары выдаткаваў 235 мільёнаў долараў на даследаванні і распрацоўкі ў 2018 годзе, заняўшы 100-е месца ў ЗША па гэтым паказчыку. Універсітэт быў абраны ў Асацыяцыю амерыканскіх універсітэтаў у 1995 годзе.

Універсітэт налічвае 6 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 1 медаліста Філдса, 39 членаў Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, 27 членаў Нацыянальнай інжынернай акадэміі ЗША і 34 члена Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Прафесарска-выкладчыцкі склад таксама ўключае ў сябе двух лаўрэатаў прэміі Оскар і прэміі Эмі і атрымальнікаў Прэміі тысячагоддзя ў галіне тэхналогій, Нацыянальнага медаля за тэхналогіі і інавацыі і Прэміі за прарыў у галіне фундаментальнай фізікі.

  • Каледж крэатыўных студый
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж літаратуры і навукі
  • Школа экалагічных навук і менеджменту
  • Школа ажукацыі