Каманішнік

Каманішнік

Каманішнік лугавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Succisa Haller (1768)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35415
NCBI  105906
EOL  467227
GRIN  g:410421
IPNI  14334-1

Камані́шнік[3] (Succisa) — род кветкавых раслін падсямейства варсянкавых (Dipsacoideae) сямейства бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна вышынёю 40—100 см. Сцябло прамастойнае з доўгімі міжвузеллямі. Лісце цэласнае, ланцэтнае, на сцябле супраціўнае, пры корані ў разетцы. Кветкі сіне-фіялетавыя, блакітна-бэзавыя, радзей белыя, у галоўчатых суквеццях. Плод — 4-гранны касматы арэх.

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі 1 від — каманішнік лугавы (Succisa pratensis)[4] — трапляецца па ўсёй тэрыторыі на нізінных лугах, ускрайках балот, лясных палянах. Народныя назвы: каманіца, каноплі лясныя, папы.

Лекавая, дубільная, фарбавальная і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларуси (руск.)
  • Сивец — род Succisa: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Succisa (англ.) // The Plant List