Камберленд (акруга, Мэн)

Акруга Камберленд
англ.: Cumberland County
Краіна
Статус Акруга
Уваходзіць у Мэн
Адміністрацыйны цэнтр Портленд
Дата ўтварэння 1 лістапада 1760
Насельніцтва (2020) 303 069
Плошча 3 150 км²
Акруга Камберленд на карце
Часавы пояс UTC-5 і UTC-4
Індэкс FIPS 23005
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акруга Камберленд (англ.: Cumberland County) — акруга на паўднёвым захадзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 303 069 чалавек. Акруга з’яўляецца эканамічным і прамысловым цэнтрам Мэна з найбуйнейшым горадам штата Портлендам і яго портам.

Акруга Камберленд была створана ў 1760 годзе з часткі акругі Ёрк правінцыі Масачусетс-Бэй і названа ў гонар Уільяма, герцага Камберленда, сына караля Георга II.

Адміністрацыйны цэнтр акругі — горад Портленд. У горадзе знаходзіцца рэзідэнцыя Універсітэта Паўднёвага Мэна, заснаванага ў 1878 годзе[1].

Плошча акругі складае 3 150 км², з іх 2 160 км² (67 %) — суша, а 990 км² (33 %) — вада. У асноўным складаецца з прыбярэжнай вобласці, якая выходзіць на заліў Каска Атлантычнага акіяна на паўднёвым усходзе і ўключае ў сябе мноства астравоў. На паўночным захадзе мясцовасць пагорыстая[1].

У акрузе Камберленд знаходзіцца самы глыбокі і другі па велічыні вадаём у штаце возера Себага, якое забяспечвае чыстай вадой большую частку акругі. Галоўныя водныя артэрыі — рэкі Фор, Прэзумпскот і Роял. Шлюз Сонга, пабудаваны ў 1830 годзе і адноўлены ў 1911 годзе, злучае возера Себага з возерам Лонг на паўночным захадзе[1].

Асноўныя гарады: Портленд, Саўт-Портленд, Уэстбрук.

Перапіс насельніцтва
Перапіс Насельніцтва
179026 105
180038 20846.4%
181042 83112.1%
182049 37915.3%
183060 10221.7%
184068 65814.2%
185079 53815.8%
186075 591-5%
187082 0218.5%
188086 3595.3%
189090 9495.3%
1900100 68910.7%
1910112 01411.2%
1920124 37611%
1930134 6458.3%
1940146 0008.4%
1950169 20115.9%
1960182 7518%
1970192 5285.3%
1980215 78912.1%
1990243 13512.7%
2000265 6129.2%
2010281 6746%
2020303 0697.6%

Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Камберленд жылі 303 069 чалавек[2]. Гэта самая населеная акруга штата Мэн. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 41,8 гадоў. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 18,6 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 62,9 % — ад 18 да 65 гадоў і 18,5 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй.

У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 96 774 $, на хатнюю гаспадарку — у 80 982 $. 7,6 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 52.2% маюць вышэйшую адукацыю[2].

Зноскі

  1. а б в Cumberland County, Maine, United States. Britannica. Праверана 15 лістапада 2022.
  2. а б Cumberland County, Maine. Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 15 лістапада 2022.