Камяні спатыкнення (ням.: Stolpersteine) — праект нямецкага мастака Гюнтэра Дэмніга . Мемарыял мусіць нагадваць людзям пра лёс ахвяр нацызму, пра тых, каго забілі, саслалі або вымусілі да самагубства.
Большая частка камянёў усталявана ў памяць яўрэйскіх ахвяр нацызму. Іншыя камяні ўсталяваны ў памяць цыганоў, Сведак Іеговы, гомасексуалаў, левых, удзельнікаў Руху Супраціўлення і іншых.
Камянямі спатыкнення — кубічныя бетонныя блокі з бокам 10 см, акаваныя лістамі латуні з надпісамі. Яны ўмураваны ў брук або ходнікі перад былымі дамамі ахвяр нацызму. На латуневай пласціне выгравіравана імя, год нараджэння, год і месца смерці чалавека.
Ідэя нарадзілася ў мастака ў 1993 годзе, у 1994 годзе ён прадставіў яе на выстаўцы ў Кёльне.
Да кастрычніка 2008 года Гюнтэр Дэмніг паставіў каля 17 000 камянёў прыкладна ў 350 гарадах і муніцыпалітэтах Германіі, Аўстрыі і іншых еўрапейскіх краін. З камянямі мусяць захоўвацца ўспаміны пра пераслед нацысцкай эпохі. Яны заахвочваюць прахожых спыніцца і прачытаць напісанае.
Кошт аднаго каменя складае 95 еўра[1][2]. Работы ажыццяўляюць уручную. Выдаткі на праект пакрываюць дабрачыннымі зборамі і ахвяраваннямі.