Каміла Маронэ

Каміла Маронэ
англ.: Camila Morrone
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1997(1997-06-16)[1] (27 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Maximo Morrone[d]
Маці Lucila Solá[d]
Адукацыя
Прафесія мадэль, актрыса
IMDb ID 6714979
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каміла Рэбека Маронэ (англ.: Camila Rebeca Morrone, нар. 16 чэрвеня 1997, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканская актрыса, фотамадэль і манекеншчыца.

Нарадзілася ў сям'і выхадцаў з Аргенціны акцёраў Максіма Маронэ і Люсілы Полак. Пасля разводу бацькоў яна засталася жыць з маці, якая з 2006 года была ў адносінах з Аль Пачына.

У 2013 годзе адбыўся кінадэбют Маронэ ў фільме Джэймса Франка «Букоўскі», які так і не выйшаў на экраны. Пасля заканчэння сярэдняй школы Беверлі-Хілз Маронэ пачала прафесійную кар'еру фотамадэлі, з'явіўшыся праз год на вокладцы турэцкага выдання «Vogue». У 2017 годзе яна ўдзельнічала ў якасці манекеншчыцы для курортнай калекцыі «Moschino». У 2018 годзе Маронэ вярнулася ў кіно, з'явіўшыся ў трылеры «Смага смерці» і камедыйным баявіку «Ніколі не вяртайцеся». У 2019 годзе яна атрымала прэмію «Узыходзячая зорка» на Міжнародным кінафестывалі ў Сан-Дыега. У 2023 годзе Маронэ выканала ролю Каміла Дан у псеўдабіяграфічным міні-серыяле "Дэйзі Джонс і The Six", за якую атрымала намінацыю на прайм-тайм прэмію "Эмі" як найлепшая актрыса другога плана ў міні-серыяле або фільме.

З канца 2017 года Каміла Маронэ сустракалася з акцёрам Леанарда Дзі Капрыа, які на 23 гады старэйшы за яе. У 2022 годзе пара расталася.

  1. Camila Morrone // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.