Кансоль — выступ у сцяне ці ўмацаваная адным канцом у сцяне балка, яка падтрымлівала карніз, балкон, галерэю, фігуру, вазу ці інш.
У Грэцыі кансолі з вельмі лёгкімі праекцыямі ўжываліся для падтрымання дзвярных карнізаў. Храм Канкордзіі з'яўляецца першым прыкладам выкарыстання кансолі ў выглядзе завітка.