Кантонская аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Япона-кітайская вайна (1937—1945) | |||
| |||
Дата | 10—22 кастрычніка 1938 | ||
Месца | Гуанчжоу і яго наваколле | ||
Вынік | перамога Японіі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кантонская аперацыя ― ваенная аперацыя Японіі па захопе Кантона (Гуанчжоў) падчас вайны з Кітаем.
Узяцце Кантона азначала нанясенне шкоды Вялікабрытаніі, якая валодала большасцю прадпрыемстваў горада. Да таго ж, Кантон быў блізка размешчаны да Шанхая ― важнаму фарпосту брытанцаў ва Усходняй Азіі. Усе гэтыя фактары білі па эканамічнаму становішчу Брытаніі і яе прэстыжу. Аперацыя была накіравана не столькі супраць Кітая, колькі супраць англічан.
10 кастрычніка 1938 года з Такаа выйшла дэсантная група. Аперацыяй кіраваў японскі генерал Фурусё. Праз два дні, на досвітку, транспарты з войскамі ўвайшлі ў заліў Біяс і пад прыкрыццём авіяцыі і карабельнай артылерыі пачалі высадку дэсанту. Высадка стала для кітайскага камандавання поўнай нечаканасцю.
Уздоўж ўзбярэжжа былі дыслакаваны 8 дывізій, 2 брыгады і 4 асобных палка пяхоты, узмоцненыя 3 артылерыйскімі дывізіёнамі. Яны, аказаўшы нязначны супраціў, пачалі адыходзіць перад надыходзячымі двума калонамі 21-й японскай арміяй.
Паўночная калона пасля захопу Хучжоў, Пола і Шылуня 19 кастрычніка авалодала Дзюньчжэням, адкуль уздоўж чыгуначнай лініі рушыла на Кантон. Заходняя калона, пасля захопу Таймшуй і Тайну, дайшла да вусця ракі Чжуцзянь пад Тайпінам. 22 кастрычніка дэсант японцаў захапіў вусце Хумэнь.
Кантон быў узяты 22 кастрычніка. Войскі кітайскай 12-й арміі пакінулі напалову разбураны горад. Праціўніку дасталася, у якасці трафеяў, артылерыя, шматлікія склады зброі, харчавання і рыштунку.
Паводле афіцыйных дакументаў, японская армія страціла пад Кантонам 173 забітымі, 493 параненымі, 1264 хворымі. Таксама 1069 вайсковых коней загінулі, былі паранены або захварэлі[1]. Сярод тэхнікі ў японцаў лічыцца страта 5 самалётаў[2].
Кітайцы, паводле сваіх звестак, страцілі 2954 забітымі, 5645 параненымі і 2643 зніклымі без вестак. Афіцыйныя японскія ваенныя запісы сцвярджаюць, што яшчэ 1340 чалавек ўзяты ў палон[3].