| ||||||||||||||
Канчанабуры (тайск. กาญจนบุรี) — горад на захадзе Тайланда, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі.
Заснаваны ў XVIII стагоддзі як крэпасць для абароны ад нападу бірманцаў. У 1942 годзе ў горадзе, які знаходзіўся пад японскай акупацыяй, пачалося будаўніцтва чыгуначнага моста цераз раку Кхвэяй, які з’яўляўся ўчасткам Тайска-Бірманскай чыгункі, вядомай таксама як «Дарога смерці». Каля паловы зняволеных, якія працавалі на будаўніцтве, памерлі ад хвароб, жорсткага абыходжання або няшчасных выпадкаў. Гэтыя падзеі леглі ў аснову рамана П’ера Буля «Мост цераз раку Квай», па якім Карл Форман і Майкл Уілсан напісалі сцэнарый шырока вядомага аднайменнага фільма, знятага брытанскім рэжысёрам Дэвідам Лінам і які атрымаў 7 прэмій «Оскар», а таксама шэраг іншых кінематаграфічных узнагарод.