Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каньяк (фр.: Cognac) — горад у французскім дэпартаменце Шаранта, на аднайменнай рацэ паміж гарадамі Ангулем (44 км), Жарнак (15 км) і Сент (29 км). Большая частка горада размешчана на левым беразе ракі. Спецыялізуецца на вытворчасці моцнага спіртнога напою каньяк, названага ў гонар горада. У Каньяку знаходзіцца база 709 ВПС Францыі.
28 ліпеня 2007 года тут стартаваў 19 этап Тур-дэ-Франс.