Канюшына палявая

Канюшына палявая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trifolium campestre Schreb., 1804


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26231
NCBI  97015
EOL  703392
GRIN  t:40189
IPNI  166197-3
TPL  ild-8057

Канюшына палявая[1] (Trifólium campéstre) — травяністая расліна; від роду Канюшына падсямейства Матыльковых сямейства Бабовыя.

Канюшына палявая, мядзеліна, хмялёк[2][3], клевер, жоўтая дзятліна, хмель заяччы[4], дзікая кашка[5][6].

Канюшына палявая (справа). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Канюшына палявая — аднагадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 5-18 см.

Сцябло прамое, звычайна галінастае.

Лісце — зваротнаяйкападобнае, клінаватае, да 11 мм даўжынёй.

Суквецці — круглыя або авальныя галоўкі. Кветкі — жоўтыя, у канцы цвіцення светла-карычневыя, 4-6 мм.

Плод — аднанасенны боб.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны па Еўропе і Сібіры, на Каўказе, поўдні Далёкага Усходу.

Таксанамічнае становішча

[правіць | правіць зыходнік]

Від Канюшына палявая уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).


  яшчэ 3 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 27 трыб   яшчэ каля 300 відаў
           
  парадак Бабовакветныя     падсямейства Матыльковыя     род Канюшына    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бабовыя     трыба Trifolieae     від
Канюшына палявая
             
  яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II)   яшчэ 2 падсямействы   яшчэ 5 родаў  
       

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.