Каралеўская опера ў Стакгольме | |
---|---|
Заснаваны | 1782 |
Заснавальнік | Густаў III |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Будынак | Стакгольм, плошча Густава Адольфа |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каралеўская опера ў Стакгольме — оперны тэатр у сталіцы Швецыі Стакгольме заснаваны ў 1782 годзе.
Будынак тэатра знаходзіцца ў цэнтры Стакгольма, на ўсходнім боку плошчы Густава Адольфа (шведск.: Gustav Adolfs torg). Цяпер у рэпертуары тэатра оперныя спектаклі і балеты, балетаў каля 40 працэнтаў.
Опера мае ўласны сімфанічны аркестр, які выступае з канцэртамі[2].
Першая оперная трупа ў Швецыі была створана каралём Густавам III. Першае прадстаўленне (опера ням.: Thetis and Phelée нямецкага кампазітара Іагана Готліба Наўмана было дана 18 студзеня 1773 года, аднак оперны тэатр не быў створаны аж да 1782 года.
У 1775 годзе было распачата будаўніцтва будынка для тэатра. Аўтарам праекта будынка быў архітэктар Карл Фрэдэрык Абелькранц . Замоўцам будаўніцтва быў Густаў III, прыхільнік ідэалаў асвечанага абсалютызму і заступнік мастацтваў. Паколькі замоўцам быў сам кароль, то будынак не саступае ў багацці аздаблення інтэр'ераў палацам шведскіх каралёў.
Афармленне інтэр'ераў тэатра было даручана французскаму майстру Луі-Жану Дэпрэ. Уваход у будынак тэатра ўпрыгожаны карынфскім порцікам з чатырма статуямі муз. Чатырохузроўневая зала авальнай формы мае цудоўную акустыку, усе гледачы добра бачаць дзеянне на сцэне.