Карл Фацэр | |
---|---|
шведск.: Karl Fazer | |
Род дзейнасці | спартыўны стралок, бізнесмен |
Дата нараджэння | 16 жніўня 1866 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 1932 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Фінляндыя |
Жонка | Берта Фацэр |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Ота Фацэр ( 16 жніўня 1866 — 9 кастрычніка 1932) — фінскі бізнэсмэн і спартыўны стралок.
Нарадзіўся ў Хельсінкі і памёр у Ёкіёнене. У яго было чацвёра дзяцей. Яго бацька, Эдуард Петэр Фацэр (першапачаткова Fatzer), быў кушнерам швейцарскага паходжання .
Фацэр вывучаў пекарскую справу ў Берліне, Парыжы і Санкт-Пецярбургу, перш чым стаць піянерам фінскай прамысловасці кандытарскіх вырабаў. Разам са сваёй жонкай Бертай адкрыў французскі-расійскую краму кандытарскіх вырабаў у Глогатан (Kluuvikatu) 3 у Хельсінкі 17 верасня 1891 года. Пазней адкрыў фабрыкі па вытворчасці шакаладу і цукерак у Родбергу (фін. Пунавуоры).
Заснаваная ім кампанія Fazer па-ранейшаму існуе. Шмат з яго прадуктаў сталі класічнымі, асабліва «Fazer Blue» («Fazerin Sininen» на фінскай мове, «Fazer Blå» на шведскай мове), брэнд шакаладу, які часта параўноўваюць з салмякі, цукеркамі, якія з'яўляецца часткай фінскай нацыянальнай ідэнтычнасці. Рэцэпт (швейчарскі) «Fazer Blue» з'явіўся ў сям'і ў якаясці падзякі сыну Карла Фацэра Свену Фацэру за догляд хворага хлопчыка. Гэты рэцэпт выкарыстоўваецца з 1922 года, калі шакалад быў прадстаўлены на рынку ў сваёй характэрнай сіняй ўпакоўцы.
Карл Фацэр быў аматар прыроды, знаўца птушак, паляўнічы і рыбак. Заснаваў мноства прыродных паркаў у Фінляндыі.
Карл Фацэр таксама быў выдатным стралком і ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у 1912 годзе. Заняў 12-е месца ў адзіночным заліку і пятае месца ў камандным.