Карл Шварцшыльд

Карл Шварцшыльд
ням.: Karl Schwarzschild
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1873(1873-10-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1916(1916-05-11)[1][2][…] (42 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Else Schwarzschild[d]
Дзеці Martin Schwarzschild[d]
Род дзейнасці фізік, астраном, астрафізік, выкладчык універсітэта, матэматык
Навуковая сфера астраномія[4], фізіка, астрафізіка[4], тэорыя адноснасці[4] і квантавая механіка[4]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Hugo von Seeliger[d][6]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Шва́рцшыльд (ням.: Karl Schwarzschild; 9 кастрычніка 1873, Франкфурт-на-Майне, Германія — 11 мая 1916) — нямецкі астраном і фізік. Член Берлінскай АН (1912).

Скончыў Мюнхенскі ўніверсітэт. З 1901 прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта і дырэктар абсерваторыі пры ўніверсітэце, з 1909 дырэктар Патсдамскай астрафізічнай абсерваторыі, з 1912 прафесар Берлінскага ўніверсітэта.

Навуковы ўклад

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па зорнай астраноміі і астрафізіцы, агульнай тэорыі адноснасці, тэорыі гравітацыі, геаметрычнай оптыцы.

Заклаў асновы тэорыі зорных атмасфер і ўнутранай будовы зорак (1906). Склаў каталог фатаграфічных велічынь больш як 3500 зорак. Атрымаў агульныя ўраўненні зорнай статыстыкі (1910—1912). Упершыню знайшоў дакладнае рашэнне[ru] ўраўнення Эйнштэйна для статычнага цэнтральна-сіметрычнага гравітацыйнага поля (1916). Прадказаў гравітацыйны калапс і вывеў формулу гравітацыйнага радыуса (Шварцшыльдаўскі радыус).

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Karl Schwarzschild // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б Шварцшильд Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. а б в г MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 9 жніўня 2018.