Карл Шух | |
---|---|
ням.: Carl Schuch | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Charles Eduard Schuch |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 30 верасня 1846[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 верасня 1903[1][2][…] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Сайт | carlschuch.org |
![]() |
Карл Шух (ням.: Carl Schuch, 30 верасня 1846, Вена — 13 верасня 1903, Вена) — аўстрыйскі жывапісец. Яго творчасць спалучае элементы імпрэсіянізму і рэалізму. Яго раннія пейзажы напісаны ў гераічным стылі позніх рамантыкаў («Пейзаж з мастом-руінай», 1870, Галерэя зямлі Ніжняя Саксонія), аднак пазней ён зблізіўся з мастакамі гуртка Вільгельма Лейбля. Разам з Карлам Хагемейтэрам пісаў пейзажы і ваколіцы Зальцбурга і ў Брандэнбургу. Жыў у Венецыі ў 1876—1894 гадах, ствараў рамантычныя пейзажы, у 1882 годзе пераехаў у Парыж, дзе на яго творчасць паўплывалі Клод Манэ і Гюстаў Курбэ.