Горад
Карсан-Сіці
Carson City
| ||||||||||||||||||||||||
Карсан-Сіці (анг. Carson City) — сталіца штата Невада (ЗША). Па дадзеных 2002 года насельніцтва горада складала 52457 чалавек. Карсан-Сіці — незалежны горад (не ўваходзіць ні ў адну акругу).
Як і большасць гарадоў Невады, Карсан-Сіці быў заснаваны ў часы бурнага развіцця горнай справы — у дадзеным выпадку гаворка ідзе аб здабычы срэбра. Горад атрымаў назву Карсан-Сіці ў гонар даследчыка Кіта Карсана і з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам акругі Орсбі з 1861 па 1969 год. Бліжэйшы буйны горад — Рыно.