«Картачны домік» (англ.: House of Cards) — амерыканскі серыял у жанры палітычнага трылера, створаны Бо Уілімонам. Адаптацыя аднайменнага міні-серыяла BBC паводле аднайменнага рамана Майкла Добса.
Прэм’ера першага сезона шоу, якое складаецца з 13 эпізодаў, адбылася на сэрвісе Netflix 1 лютага 2013 года[2].
«Картачны домік» атрымаў вельмі станоўчыя водгукі і шматлікія намінацыі на ўзнагароды, уключаючы 33 намінацыі на прэмію «Эмі» ў катэгорыі «Найлепшы драматычны серыял», «Найлепшы акцёр» для Кевіна Спэйсі і «Найлепшая актрыса» для Робін Райт[3]. Гэта першы арыгінальны анлайн-серыял, які атрымаў асноўныя намінацыі на прэмію «Эмі»[4]. Шоу таксама атрымала восем намінацый на прэмію «Залаты глобус», пры гэтым Райт выйграла прэмію «Найлепшая актрыса — драматычны тэлесерыял» у 2014 годзе, а Спэйсі выйграў прэмію «Найлепшы акцёр — драматычны тэлесерыял» у 2015 годзе[5].
Амбіцыйны кангрэсмен ад Дэмакратычнай партыі Фрэнк Андэрвуд у абмен на абяцанне зрабіць яго Дзяржаўным сакратаром ЗША дапамагае Гарэту Уокеру стаць прэзідэнтам ЗША. Аднак пасля выбараў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Лінда Васкес паведамляе Андэрвуду, што ён не атрымае пасаду. Раз’юшаныя здрадай Фрэнк і яго жонка Клэр гатовыя пайсці на ўсё, каб адпомсціць новаспечанаму прэзідэнту.